Ивановский Н.  Тушы вайну

Душу як токам скалане,
Калі прыпомню аб вайне.
Глядзяць з журбою слёзна вочы,
Дзяцей вайны, іх лёс сірочы.

Мае калоціць сэрца грудзі,
Вас што пакінуў розум, людзі?
Чаму вайна ўсѐ хоча сцерці?
Чаму не можа смерць памерці?

Нясуць ваенныя траншэі
Жанок і дзетак галашэнні,
Бо для снарада, што з гарматы,
Дзядуля, бацька, сын – салдаты.

Запэцкала вайна ўсё сажай.
Пытаю Бога: “Хто адкажа?”
Людзей вайны галосяць вочы.
Зямля з арбіты можа збочыць.

З партрэта дзеда чую словы:
–Закуйце вы вайну ў аковы.
Ці хопіць у зямелькі сіл?
Нялічана на ёй магіл.

Дымоў вайны адчулі горыч,
За мір стаяць давайце поруч.
Вайна салдату часта сніцца.
Тушы, тапчы, бо разгарыцца.

сакавік 2017г. Мікалай Іваноўскі

Прокрутить вверх