Ивановский Н. Памяць не парвецца

Мне казаў на фронце ўрач:
— Сабяры душу ў кулак,
Цяжка будзе, ды не плач:
Шчэ жыцця адчуеш смак.

Я зрабіў усё, што змог.
Смерці даў апошні бой.
Хоць застаўся там без ног,
На вайне салдат — герой.

Інвалідамі вайны
Шмат вяртаецца дамоў.
Маладзенькія сыны,
Не спазнаўшыя любоў...
Сум і слёзы па начах,
I скрыпяць з вайны пратэзы.
Выбух той стае ў вачах:
Зноўку я ў разведку лезу...

Бог падараваў жыццё,
Каб данёс нашчадкам памяць.
Выбух бомбаў, ix выццё,
Як акопы рылі ў замяць...

Як нас танк з зямлёй мясіў,
Кулямёт касіў нас страшна,
I салдат з апошніх сіл
Паднімаўся ў рукапашны...

Не знайсці сяброў магіл...
Памяць вечнай застаецца —
У нашчадкаў хопіць сіл, —
Пакаленнямі не рвецца.

сакавік 2020г.Мікалай Іваноўскі

Прокрутить вверх