Ивановский Н. Памятаем

Сем з паловаю дзясятак 
Адлічылі ад вайны.
Аб пажарах, енках матак
Б’юць Хатынскія званы.

Памятай, дарослы, дзеткі,
Грознай бойкі той часы.
Ёсць пакуль жывыя сведкі,
Шлюць магілы галасы.

Нам вайна сваёй сякерай
Секла груба карані.
Ад фашыста, злога звера,
Люд зямельку бараніў.

Праўду помняць нашы людзі
3 той апошняй паласы.
Боль душу калечыць, грудзі,
I сівеюць валасы.

Каб не чулі пакаленні
Стогн гармат ды свіст тых мін,
Ў свята станем на калені...
Слёзы родных — напамін.

Нам гісторыю не змогуць
Перарэзаць зноў нажом.
Мы гадоў тых Перамогу
Памятаем, беражом.

сакавік 2020г. Мікалай Іваноўскі

Прокрутить вверх