Сябрам каб раны залячыць,
Ідуць да помнікаў яны.
На пальцах можна падлічыць,
Хто хоць застаўся ад вайны.
Цішком бабулі і дзядулі
Нясуць унукам напамін.
Сябры вайны ў зямлі паснулі,
Ім шэпчуць вуснамі: “Амінь”.
Вы даравалі нам, салдаты,
Чаканы нашым дахам мір.
Вас памятае сорак пяты,
Калі круціў смяротны вір.
Хвілінай памяці ў маўчанні
Стаіць зрадзелы мужны строй.
Вайсковае на вас убранне,
Бо кожны з вас – вайны герой.
Зрабіла многіх і чужына.
Пальбой вітае зноў салют.
Астанкі знойдзенага сына,
Ахвяр вайны хавае люд.
Не дажылі да Перамогі,
Бо смерть прарэджвае рады.
Вас прыняла зямелька многа,
Не змые памяць праз гады.
Прыміце кветкі і паклоны,
Пакуль жывыя дружбакі.
Не смерці з памяці імёны.
Схавала памяць на вякі.
красавік 2017г.Мікалай Іваноўскі