Кветкі, музыка, салюты —
Над Радзімаю заможнай.
Пакараны вораг люты —
Гэта ведае з нас кожны.
Келіх дружна мы паднімем
У Свята слаўнай Перамогі.
Без увагі не пакінем,
Тых, хто гнаў вайну ў бярлогу.
Памяць ім вяртаем кветкай
I агнём ля абеліскаў.
У партрэтах бачым сведкаў,
Кожны з іх нам любы, блізкі.
Шмат вайна прыносіць бедаў:
Смерці, слёзы і пажары.
Каб з малога кожны ведаў,
I ў вайну гуляць не марыў.
Незалежнасць і свабода,
Мова песняй каб гучала —
Вось багацце для народа.
А вайна для нас сканала.
май 2021г. Мікалай Іваноўскі