Даник-Науменко И.  Жаваронак над Хатынню ўецца

Жаваронак над Хатынню ўецца,
Паміж промняў кропкаю
блішчыць…
Толькі ўчую – і душа зайдзецца:
Ах, якое гэта шчасце – жыць!
Сонейка, не цьмянае ад дыму,
Узышло над зболеным крылом,
Нібы погляд тых, каго Радзіма
Не сустрэне болей за сталом…

2016г. Ірына Данік-Навуменка

Прокрутить вверх