Белуш Міхаіл Андрэевіч

Когда вступив в единоборство с дзотом,

Рванулся Белуш, в ливень огневой,

Бессильны были вражьи пулеметы

Сломить огонь бесстрашие его.

В.Яркін

Нарадзіўся Міхаіл Белуш у 1924 годзе ў вёсцы Руда-Ліпічанская Мастоўскага раёна ў беднай сялянскай сям’і. Рос знаходлівым, смелым, працавітым хлопчыкам. У школе Міша вучыўся ахвотна, адрозніваўся добрай памяццю. Школа ў той час была маленькай, якая ўяўляла сабой адзіны — пакой, дзе адразу займаліся сорак дзяцей рознага ўзросту. Да вайны яму ўдалося скончыць толькі чатыры класы пачатковай школы.

Сям’я жыла бедна. Сваёй зямлі было мала — толькі два гектара. Бацькам даводзілася працаваць на князёў Чацвярцінскіх. У 1938 годзе памёр бацька, было яшчэ цяжэй. Пасля заняткаў трэба было працаваць: касіць траву, пасвіць гаспадарскую карову. Беднякам нялёгка жылося ў панскай Польшчы. Але вось прыйшоў трыццаць дзевяты год: Міша бег наперадзе ўсіх, калі вёска сустракала Чырвоную Армію.

Толькі сталі на ногі, прывялі гаспадарку ў парадак — грымнулі фашысцкія орды… У вёску ўварваліся гітлераўцы, выганяючы людзей з хат. Мішу з братам удалося схавацца ў цемры, а маці забралі і разам з іншымі сагналі на захад. Вёску спалілі.

У перыяд першай блакады, калі фашысты сцягнулі значныя сілы супраць партызан, — распавядае брат Міхаіла Іван Андрэевіч Белуш, — ён папрасіўся ў партызанскі атрад першамайскай брыгады”. Гэта было в 1942 годзе. Міхаілу шоў 17 год. Вось тады ён вырашыў стаць партызанам, каб адпомсціць ворагу за смерць і разбурэнні на беларускай зямлі. Міхаілу Белушу давялося ўдзельнічаць у шматлікіх баявых аперацыях.

Вось што расказвае аб сваёй першай сустрэчы з Міхаілам Белушам ураджэнец горада Ліда Кур’ян Альфрэд Іванавіч:

У лістападзе 1942 года я быў накіраваны ў складзе дыверсійнай групы ў тыл ворага. Мы накіроўваліся ў Ліпічанскую пушчу што на Гродзеншчыне.

Неяк вясной 1943 года мне довялося спыніцца ў адным з  дамоў вёскі Зачэпічы Шчучынскага раёна. У хаце знаходзіўся хударлявы хлопец гадоў пятнаццаці, а разам з ім яго малодшы брат.

Слова за словаі пацякла гутарка. Я даведаўся, што яго завуць Міша. Ён даўно гарыць жаданнем змагацца з ворагам і шукае сустрэчы з партызанамі. Спачатку не хацеў прызнавацца, хто я і адкуль, але, адчуўшы яго шчырасць, сказаў, што прыехаў сюды па заданні партызан. Тады Міша Белуш вельмі даверліва паведаміў, што ў яго ёсць схованка са зброяй. Калі сцямнела, мы непрыкметна прабраліся туды і дасталі некалькі вінтовак з патронамі. А потым разам з Мішам адправіліся ў партызанскі атрад “Кастрычнік” Першамайскай брыгады, якім камандаваў А.А. Гарэлік”. 

Праўда, Мішу па прычыне ўзросту не хацелі спачатку залічваць у атрад. Але потым падумалі: “Куды дзявацца падлетку?” Пакінулі  і не пашкадавалі. Хлопец апынуўся на рэдкасць выканаўчым, знаходлівым і адважным. Удзельнічаў у шматлікіх баявых аперацыях, пускаў пад адхон варожыя эшалоны на ўчастку Баранавічы — Ліда. У гарачых сутычках з гітлераўцамі пасталеў і загартаваўся юны партызан. Без яго не праходзіла ні адна баявая аперацыя. Мішу Белуша прынялі ў камсамол.

На рахунку маладога камсамольца — 19 варожых эшалонаў, спушчаных пад одхон. Нямала фашыстаў загінула ад куль юнага партызана. Але яму не наканавана было дажыць да дня перамогі над ворагам.

Савецкая Армія граміла ворага на беларускай зямлі. Узмацнілі баявыя аперацыі і партызаны ў тыле ворага. Яны ні днём ні ноччу не давалі спакою фашыстам. Каб забяспечыць свае тылы, немцы сцягнулі вялікую сілу супраць партызан.  

Важная аперацыя была назначана на 16 ліпеня 1944 года. Наступленне партызан на гарнізон ворага павінна была пачацца у адну гадзіну ночы: спачатку з флангаў – для адцягнення агню, затым з фронту, з пераходам праз Нёман.

Пачало світаць, але ні адна з флангавых груп не     выйшла на праціўніка. З правага фланга партызаны былі выяўлены і  не змаглі  фарсіраваць раку. Прайшла ноч – лепшы час для наступлення… Партызаны, якія занялі пазіцыі за Нёманам, каб ударыць у лоб, чакалі каманды наступаць. У цэнтры вёскі, якую ім трэба было атакаваць, стаяў вялікі    жалезабетонны дот, збудаваны яшчэ ў першую міравую вайну. Ён злучаўся з цаглянай надбудовай закрытай траншэяй, у сценах якой была ўбіта амбразура. Усё гэта збудаванне было абнесена некалькімі радамі калючага дроту.

На досвітку над Нёманам у канцы вёскі загаварылі кулямёты – ўступіла ў бой левафланговая група адцягнення пад камандаваннем А.А. Гарэліка. Гітлераўцы адразу ж адказалі: яны падпалілі вёску запальнымі кулямі.

Партызаны, па двум знойдзеным бродам пераходзілі Нёман. Прыкрываў левы фланг камісар атрада С.П. Ляснічы. З групай аўтаматчыкаў, трыма ручнымі кулямётамі і разлікам процітанкавых стрэльбаў ён пераправіўся праз Нёман і паспяшаўся да вёскі Любіч.                             

А ў цэнтры  вёскі Купіск (Навагрудскага раёна) грымеў бой. Партызаны настойліва рухаліся наперад: на драцяныя загароды накідваліся плашч-палаткі, ватоўкі, скуранкі… У  кароткія паузы паміж кулямётнымі чэргамі некаторым байцам ўдавалася перабрацца за агароджу, але ўсё больш іх клалася на зямлю. Ужо солнца было ў зяніце, а дот усё касіў і касіў людзей… Авалодаць уваходам было немагчыма: яго прыкрываў станкавы кулямёт.

Да  доту  папаўзлі некалькі  партызан.  Наперадзе ўсіх быў  Міхаіл Белуш. Ён першым дасягнуў уваходу і кінуўся на кулямёт.  Фашыст націснуў на гашэтку дарма – кулямёт змоўк у мёртвых абдымках партызана. Таварыш Міхаіла Белуша — Мікалай Кадоўбік аўтаматнай чаргой застрэліў кулямётчыка і кінуўся па вузкім уваходам у дот. Гітлераўцы, упэўненыя ў надзейнай абароне і паглынутыя стральбой, не заўважылі за спіной партызан…

Міхаіла Белуша пахавалі каля вёскі Купіск Навагрудскага раёна. Потым астанкі перахавалі на могілках у горадзе Карэлічы Гродзенскай вобласці.

На радзіме Белуша перад будынкам Руда-Ліпічанскага клуба ўстаноўлены помнік. Абеліск маецца на месцы гібелі героя-партызана, помнік пастаўлены перад будынкам школы в.Купіск.

За мужнасць і  самаадданасць, праяўленныя ў баі Белуш пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 1 ступені.

Прокрутить вверх