Свято-Троицкий костёл д.Плебановцы (аг.Струбница)


З усіх гісторыка-культурных каштоўнасцей Мастоўскага раёна Свята-Троіцкі касцёл адзіны мае катэгорыю “2” матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, з’яўляецца помнікам агульнарэспубліканскага значэння. Яго адметныя духоўныя, мастацкія і дакументальныя вартасці маюць нацыянальную значнасць.

Знаходзіцца на паўднёвай ускраіне вёскі Струбніца, на высокім узгорку. Пабудаваны ў 1740 годзе з дрэва, мураваная брама і званіца – у 1856 годзе. Дэкор інтэр’ера выкананы ў 1798-1799 гг. Сцены ашаляваны і ўмацаваны вертыкальнымі сцяжкамі. Асноўны аб’ём і апсіда накрыты адным двухсхільным дахам з вальмамі над апсідай. Галоўны фасад завершаны высокім франтонам з вежачкай, інтэр’ер мае выцягнутую па падоўжанай восі кампазіцыю. У склад касцёла ўваходзяць асобныя каштоўныя элементы дэкаратыўнага аздаблення інтэр’ера: тры алтары, роспіс, арган. Хоры з арганам адкрыты ў залу паўцыркульным праёмам. Касцёл – помнік драўлянага дойліцтва з элементамі барока.

Струбніца касцёл 2

Літаратура:

1. Архітэктура Беларусі : Энцыкл. даведнік / пад рэд. А.А. Воінава і інш. – Мінск, 1993. –  С. 462.

2. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць /пад рэд. С.В .Марцэлава і інш. – Мінск : БелСЭ, 1986. –  С. 254-255.

3. Памяць: Гіст. – дакум. хроніка Мастоўскага раёна / уклад. А.С. Сабасцян. – Мінск, 2002. – С. 573.

4. Туристская энциклопедия Беларуси / под ред. И.И. Пирожника.- Мінск, 2007. – С. 559.

5. Дзейкало, С Адновім святыню разам / С. Дзейкало // Зара над Нёманам. – 2020. –  25 студзеня. – С. 7.

6. Дыбовский, А. Католические святыни Гродненской области / подг. А. Дыбовский ; фото [фото костелов д.Струбница, д.Пески, д.Лунно Мостовского района] // Обозреватель. – 2007. – 8 июня.- С. 24-25.

7. Сабасцян, А. Храмы Мастоўшчыны / А. Сабасцян // Зара над Нёманам. – 1993. – 29 мая.

8. Сабасцян, А. Струбніца : Біяграфія нашай вёскі / А. Сабасцян // Зара над Нёманам. – 1993. – 16 чэрв.

9. http://www.mosty-zara.by/ru/news/svyata-trock-kascel-u-strubncy-adnovm-svyatynyu-razam.html