Касцёл Святога Іаана Хрысціцеля ў аг. Масты Правыя

Правыя Масты Касцёл

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі Правыя Масты. Пабудаваны ў 1993 годзе з чырвонай цэглы на месцы касцёла, які згарэў у 1974 годзе. 3-нефавая 2-вежавая базіліка з паўкруглай апсідай і бакавымі сакрысціямі. Алтар перагародкай адасоблены ад паўкруглай сцяны апсіды. Уяўляе сабой 2-ярусную 3-часткаваю кампазіцыю, насычаную паліхромнай скульптурай, жывапісам і арнаментальнай разьбой.

Літаратура:

  1. Кулагін,А.М. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. Даведнік/ А.М.Кулагін.- Мн., 2000.- С.127.
  2. Памяць: Гіст.-дакум. Хроніка Мастоўскага раёна/ Уклад. А.С.Сабасцян.- Мн., 2002.- С.566.
  3. Амельчанка,С. Гісторыя касцёла ў Правых Мастах// Зара над Нёманам.- 1996.- 27 сак.