Адкуль вёска Багатырэвічы

 Адкуль  вёска  Багатырэвічы

Ян и Цецилия

Даўнымдаўно ў гэты край прыйшло двое людзей. Яны шукалі пустэльнае месца. Відаць было па ўсім, што хацелі схавацца ад людскога вока. Ян, загарэлы, моцны, быў з простых людзей. Цэцылія са знатнага роду. Ён сек дровы, яна збірала арэхі і дзікія яблыкі. Яны моцна кахалі адно аднаго і былі шчаслівыя. Шэсць сыноў і дачок было ў іх.

Мінуў час. Нехта данёс літоўскаму князю аб уцекачах, і ён прыехаў са світай паглядзець на іх. Ян і Цэцылія, якім было ўжо па сто гадоў, разам з сынамі, дочкамі, унукамі і праўнукамі выйшлі з хаты. Князь быў здзіўлены іх сілай і прыгажосцю.

I вось за тое, што здолелі яны адваяваць у пушчы і дзікага звера гэтую зямлю, ператварыць берагавы наднямонскі лес ва ўрадлівае поле, сталі іх называць людзі багатырамі. Адсюль і пайшла назва вёскі Багатырэвічы.

                    Могила Яна и Цецилии         Ожешко

 На магіле Яна і Цэцыліі ўсталяваны  драўляны помнік. Легенда аб прыгожым каханні змешчана ў рамане Э.Ажэшкі «Над Нёманам».