офисные услугиПрыжки на батутеЦветы из воздушных шаров

70-годдзю Вялікай Перамогі прысвячаецца

70 гадоў мінула з дня пераможнага завяршэння Вялікай Айчыннай вайны. Да гэтай слаўнай юбілейнай даты бібліятэкамі ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка” будуць праведзены наступныя мерапрыемствы:

6 мая ў Мастоўскай раённай бібліятэцы пройдзе “Дзень памяці”, у рамках якога будзе ўрачыста адкрыта выстава-успамін “Подзвігу дарога ў вечнасць”, праведзена пасяджэнне літаратурна-музычнай гасцёўні “Слава табе, пераможца салдат!”. У раённай дзіцячай бібліятэцы будзе арганізавана выстава малюнкаў выхаванцаў дзіцячай школы мастацтваў “Мы толькі чулі пра вайну…” (12.00);

7 мая раённая дзіцячая бібліятэка адзначыць 70-годдзе Вялікай Перамогі правядзеннем урока мужнасці “Змагаліся на Шчары і бралі Масты” (13.00);

8 мая ў гарадской дзіцячай бібліятэцы адбудзецца літаратурная гасцёўня “Детство, опалённое войной” (12.00);

10 мая ў Гудзевіцкай сельскай бібліятэцы-цэнтры нацыянальнай культуры будзе праведзены ўрок мужнасці “Героям Вялікай Айчыннай вайны прысвячаецца…” (17.00);

8 мая Дубненская сельская бібліятэка сумесна з СДК правядуць сустрэчу пакаленняў “Салют и слава годовщине навеки памятного дня” (11.30);

8 мая Зарудаўеўская сельская бібліятэка прапануе чытачам удзел у конкурсе чытальнікаў вершаў “Спасибо солдатам Победы за то, что живём без войны ” (17.00);

8 мая Лунненская сельская бібліятэка правядзе ўрок мужнасці “Усім, хто спіць пад абеліскам, ты пакланіся нізка-нізка” (9.30);

6 мая ў Мілявіцкай сельскай бібліятэцы будзе арганізаваны вусны часопіс “Сердце, слушай колокола, помни всё, не остынь…” (10.00);

6 мая ў Правамастоўскай сельскай бібліятэцы пройдзе ўрок памяці

“Пусть не будет войны никогда!” (16.00);

10 мая Стралецкая сельская бібліятэка запросіць чытачоў на ўрок памяці “Чтим подвиги и славу дней минувших” (14.00);

8 мая ў Струбніцкай сельскай бібліятэцы адбудзецца электронная прэзентацыя “В книжной памяти мгновения войны” (17.00);

7 мая Харціцкая сельская бібліятэка правядзе агляд літаратуры “Праз лёс людзей прайшла вайна” (17.00).