13 жніўня для жыхароў в.Малькавічы супрацоўнікам перасоўнай бібліятэкі (бібліобуса) была праведзена гадзіна цікавых паведамленняў “Я расскажу вам о войне”, прысвечаная 70-годдзю Вялікай Перамогі.
Хто ведае, колькі гарадоў і вёсак было спалена ў гады Вялікай Айчыннай вайны? Хто дапамагаў сапёрам размініраваць міны? Каго немцы лічылі яўрэямі? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні вяскоўцы атрымалі падчас праведзенага мерапрыемства. Таксама жыхары в.Малькавічы з удзячнасцю ўспомнілі землякоў, якія даравалі нам мірнае неба над галавой.