Цветы из воздушных шаровофисные услуги

Экскурсія ў бібліятэку

Мудрых многа кніг на свеце,

І скажу вам па сакрэце:

Ключык шчасця залаты

Прыхаваны ў кнігах тых.

Ну, а той, хто іх чытае,

Гэты ключык адшукае. (Міхась Пазнякоў)

На экскурсію ў філіял “Мастоўская гарадская бібліятэка” завіталі выхаванцы ДУА “Дзіцячы сад №3 г.Масты”. Дзеці даведаліся, для чаго патрэбна бібліятэка, якія кнігі ёсць у ёй. Пазнаёміліся з правіламі паводзін ў бібліятэцы і з правіламі абыходжання з кнігай. Экскурсія завяршылася праглядам цікавых кніг і часопісаў.

Вельмі важна з самага маленькага ўзросту прывіваць любоў да чытання. Спадзяемся, што дзеці будуць часцей прыходзіць у бібліятэку і стануць пастаяннымі чытачамі.

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.