офисные услугиЦветы из воздушных шаров

Свята дзяцінства

Да Міжнароднага дня абароны дзяцей ў бібліятэках ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка” прайшоў шэраг цікавых  і пазнавальных мерапрыемстваў:

31 мая Харціцкая сельская бібліятэка сумесна з ЦДК арганізавала свята “Дзецям усёй планеты”, праграма якога вызначалася насычанасцю і разнастайнасцю. Была праведзена цікавая літаратурная віктарына “Казачныя героі”, адбылося падвядзенне вынікаў конкурсу “Лепшыя чытачы года 2014 года”, былі ўручаны дыпломы і салодкія падарункі. На пляцоўцы каля Дома культуры быў праведзены конкурс малюнкаў на асфальце, працаваў батут, гульняў і забаў хапала на любы густ. Дзень быў напоўнены музыкай, песнямі, танцамі, радасным гоманам і вясёлым дзіцячым смехам.

Сумеснае мерапрыемства Харціцкай сельскай бібліятэкі і ЦДК

Сумеснае мерапрыемства Харціцкай сельскай бібліятэкі і ЦДК 2

Сумеснае мерапрыемства Харціцкай сельскай бібліятэцы і ЦДК 1

Удзельніца конкурса Лепшыя чытачы 2014г. Харціцкая сельская бібліятэка

Удзельніца конкурса Лепшыя чытачы 2014 г. Харціцкая сельская бібліятэка

 

1 чэрвеня ў гарадской дзіцячай бібліятэцы адбылося свята “Детству солнце подарите”, на якое былі запрошаны выхаванцы сацыяльна-педагагічнага цэнтру, а таксама вучні пачатковых класаў СШ №3 г.Масты. Дзеці мелі магчымасць праявіць свае здольнасці і фантазію ў віктарынах, гульнях, загадках. Яны расказвалі вершы пра лета, танцавалі вакол сонейка на траве, слухалі і спявалі песні. Напрыканцы мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі цукеркі.

Свята ў гарадской дзіцячай бібліятэцы

Свята ў гарадской дзіцячай бібліятэцы 1

Дубненская сельская бібліятэка арганізавала конкурс малюнкаў Живет на планете – народ веселый дети”, у якім прынялі ўдзел юныя чытачы.

Мілявіцкая сельская бібліятэка сумесна з СДК правяла гульнёва-забаўляльную праграму “Краіна дзяцінства на планеце Зямля”. Юныя ўдзельнікі  мерапрыемства здзейснілі падарожжа па краіне дзяцінства, спявалі песні, чыталі вершы, а таксама праслухалі бібліяграфічны агляд каля кніжнай выставы “Казка вас у госці кліча”.

3 чэрвеня ў Пескаўскай сельскай бібліятэцы сумесна з СДК было праведзена свята “Шчаслівае дзяцінства”. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з цікавымі кніжкамі, якія атрымала ў апошні час, правяла віктарыну “Адгадай герояў казкі”. У выкананні выхаванкі Мастоўскай ДШМ Ціток Ксеніі прагучалі музычныя нумары. Для юных ўдзельнікаў быў арганізаваны салодкі стол.

У Пацавіцкай сельскай бібліятэцы прайшла гульня “Краіна дзяцінства на планеце Зямля”.

Гульня ў Пацавіцкай сельскай бібліятэцы

Гульня ў Пацавіцкай сельскай бібліятэцы

7 чэрвеня Стралецкая сельская бібліятэка правяла свята “Детство наше золотое”. Бібліятэкар павіншавала хлопчыкаў і дзяўчынак з пачаткам летніх канікул і пазнаёміла з навінкамі дзіцячай літаратуры. Дзеці ўдзельнічалі ў розных конкурсах і гульнях, адказвалі на пытанні віктарыны “У свеце казак”. Напрыканцы свята быў арганізаваны і адбылася дзіцячая дыскатэка.

Свята ў Стралецкай сельскай бібліятэцы

Свята ў Стралецкай сельскай бібліятэцы

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.