офисные услугиЦветы из воздушных шаров

Псіхалагічны погляд на праблему насілля ў сям’і і ролю жанчыны ў сучасным грамадстве

13 мая ў Мастоўскай раённай бібліятэцы прайшоў семінар “Псіхалагічны погляд на праблему насілля ў сям’і і ролю жанчыны ў сучасным грамадстве”, удзельнікамі якога сталі работнікі бібліятэчных і клубных устаноў раёна.

Работа семінара пачалася з прывітальнага слова дырэктара ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка” Стэльмах Таццяны Іосіфаўны.

З прэзентацыяй “Защитим себя от насилия” выступіла Еўдакімава Ірына Мікалаеўна, загадчык аддзела сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мастоўскага раёна”, якая звярнула ўвагу прысутных на праблемы і прычыны хатняга насілля. Удзельнікі семінара даведаліся, куды можна звярнуцца за дапамогай, пра работу створанага пры цэнтры крызіснага пакоя для часовога знаходжання жанчын, якія пацярпелі ад насілля ў сям’і. Псіхолаг цэнтра Карповіч Наталля Георгіеўна ў сваім выступленні “Соблазнов много – жизнь одна” (Профилактика ВИЧ-СПИД) пазнаёміла прысутных з аператыўнай інфармацыяй пра сітуацыю ВІЧ-СНІД на Беларусі, у Гродзенскай вобласці і Мастоўскім раёне. Вялікую цікавасць у работнікаў культуры выклікаў псіхалагічны трэнінг “Жизнь с болезнью”.

На семінар была запрошана матушка Злата Храма ў гонар іконы Божай Маці “Всех скорбящих Радость”, якая ў сваім выступленні расказала пра ролю жанчыны ў сучасным грамадстве з погляду праваслаўя, а таксама пазнаёміла з праваслаўнымі перыядычнымі часопісамі, якія могуць быць карыснымі для чытання.

Удзельнікі семінара заслухалі даклад загадчыцы аддзела бібліятэчнага маркетынгу ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка” Навагродскай Надзеі Дзянісаўны “Библиотека и семья: грани взаимодействия”, якая звярнула ўвагу работнікаў культуры на новыя кірункі работы з сям’ёй, неабходнасць цеснага супрацоўніцтва бібліятэкі і сям’і. Былі дадзены метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі кніжных выстаў, традыцыйных і новых формаў масавай работы з сем’ямі, дзейнасці аматарскіх аб’яднанняў.

Галоўны бібліёграф ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка” Рабецкая Алена Станіславаўна ў сваім выступленні “Организация деятельности публичных центров правовой информации на базе библиотек по правовой поддержке семьи” паведаміла прысутным пра ролю публічных цэнтраў прававой інфармацыі і нарматыўна-прававое забеспячэнне папярэджання насілля ў сям’і.

Падчас семінара прайшоў абмен вопытам. Навіцкая Марына Аляксандраўна, загадчыца Лунненскай сельскай бібліятэкі пазнаёміла калег з работай жаночага клуба “Сучасніца”, а таксама з міні-праектам “СУПЕР WOMEN”, каардынатарам якога яна з’яўлялася.

Вопытам па арганізацыі работы з сем’ямі падзялілася загадчыца Гудзевіцкага ЦДК Чэрнік Антаніна Мікалаеўна.

Адкрыты прагляд літаратуры “Книга в жизни твоей семьи” быў праведзены загадчыцай аддзела абслугоўвання ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка” Пакаціла Людмілай Іосіфаўнай. Прысутныя пазнаёміліся з літаратурай па сямейнаму выхаванню, дзіцячай літаратурай для дарослых, праваслаўнай літаратурай, творамі сусветнай і сучаснай мастацкай літаратуры, у якіх закранаецца тэма сям’і.

Увазе прысутных былі прапанаваны выставы “Дорога в никуда” і “Путь к успеху”, на якіх былі прадстаўлены выдавецкія працы аддзела бібліятэчнага маркетынгу. Яны інфармавалі пра тое, як пабудаваць сямейнае шчасце, пра каханне і ўзаемаразуменне ў сям’і, а таксама аб праблеме хатняга насілля і шляхах выхаду з крызісных сітуацый.

Сярод удзельнікаў мерапрыемства былі распаўсюджаны буклеты “Кухня без насилия”, “Здесь Вам окажут помощь” з каардынатамі цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Прыемным завяршэннем семінара стаў прагляд відэакліпа на песню “Погода в доме”.

ФОТО 10 ФОТО 9 ФОТО 8 ФОТО 7 ФОТО 6 ФОТО 5 ФОТо 4 ФОТО 3 ФОТО 2 ФОТО 1

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.