офисные услугиЦветы из воздушных шаров

Па старонках Чырвонай кнігі

10 красавіка ў рамках месячніка экалагічных ведаў “Завещано беречь нам эту землю” ў Правамастоўскай сельскай бібліятэцы для вучняў малодшага школьнага ўзросту была праведзена інфармацыйная гадзіна “Па старонках Чырвонай кнігі”. Маленькія чытачы даведаліся пра гісторыю стварэння Чырвонай кнігі, пазнаёміліся з жывёламі і раслінамі нашай краіны, якія з’яўляюцца рэдкімі або знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Са зборніка “Чырвоная кніга ў казках і вершах беларускіх пісьменнікаў” прагучалі: казка Міхася Пазнякова “Чорныя буслы” і верш Віктара Гардзея “Шэры журавель”. Удзельнікам мерапрыемства былі прапанаваны: віктарына “Птушкі Бацькаўшчыны” і кніжная выстава “Дзівосны свет роднай прыроды”.IMG_20150206_072533

IMG_20150206_070638

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.