офисные услугиЦветы из воздушных шаров

Нет на свете Родины милее, чем моя Мостовская земля

14 студзеня 2015 года ў літаратурна-мастацкай гасцёўні ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка” прайшло чарговае пасяджэнне “Нет на свете Родины милее, чем моя Мостовская земля”, прысвечанае 75-годдзю заснавання Мастоўскага раёна. Удзельнікамі мерапрыемства сталі навучэнцы старэйшых класаў гімназіі №1 г.Масты. Гаворка на мерапрыемстве ішла пра гісторыю ўтварэння і развіцця Мастоўскага раёна, горада Масты. На пасяджэнні выступіў галоўны рэдактар раённай газеты “Зара над Нёманам” Звяровіч Станіслаў Рышардавіч, якія пазнаёміў прысутных з гістарычным мінулым роднага краю. Цікавымі ўспамінамі аб развіцці раёна ў 90-я гады, рабоце галоўнага прадпрыемства ААТ “Мастоўдрэў” падзяліўся былы 2-сакратар Мастоўскага райкама КПБ Станчыц Еўстафій Георгіевіч. Аб рабоце майстар-класаў па кераміцы, саломапляценню, ткацтву расказала дырэктар Мастоўскага раённага цэнтра рамёстваў Новік Жанна Лявонцьеўна. Упрыгожыла мерапрыемства выступленне навучэнцаў ДШМ, у выкананні якіх прагучалі музычныя творы. Да юбілею раёна была аформлена кніжная выстава “На Прынёманскіх хвалях” Мерапрыемства суправаджалася электроннай прэзентацыяй, якая дала магчымасць убачыць прыгожыя краявіды, якія з’яўляюцца візітнай карткай раёна і адносяцца да “Сямі цудаў Мастоўшчыны”.

1

2

3

4

5

6

7

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

1 комментарий к записи “Нет на свете Родины милее, чем моя Мостовская земля”

  1. Haroldea:

    Интересная статья, понравилась