Цветы из воздушных шаровофисные услуги

Лiтаратурныя сцяжынкi роднага краю

9 студзеня ў фiлiяле “Гудзевiцкая сельская бiблiятэка” адбыўся вечар-вiншаванне “Лiтаратурныя сцяжынкi роднага краю”, прысвечаны 70-годдзю беларускага паэта, члена Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пiсьменнiкау Беларусi Мiкалая Пятровiча Iваноўскага. На мерапрыемства былі запрошаны ўдзельнiкi аматарскага аб’яднання “Залаты узрост” i iншыя актыўныя чытачы, якiя паважаюць вядомага земляка i яго творчасць. Мiкалай Пятровiч часты госць бiблiятэкi, прымае ўдзел у многіх мерапрыемствах. Ен падарыў бiблiятэцы 6 сваiх кнiг, якiя карыстаюцца попытам у чытачоў. Адкрыла вечар бiблiятэкар Пронька Валянцiна Ўладзiмiраўна, якая ад iмя ўсiх прысутных павiншавала юбiляра, пажадала моцнага здароўя, дабрабыту, творчага натхнення, новых твораў і такіх жа цудоўных кніг, а таксама цяпла i пяшчоты столькi, колькi можа змясцiць яго добрае сэрца. А ўдзельніца аматарскага аб’яднання Цуркан Янiна падарыла юбіляру музычны падарунак.

За салодкiм сталом з духмяным чаем госцi далучылiся да вiншавання, чыталi вершы Мiкалая Пятровiча, спявалi песнi. У сваю чаргу сам паэт прачытаў свае новыя вершы пра родныя мясцiны, пра каханне. На вечар-вiншаванне з г.Гродна прыехала родная сястра паэта Ганна Пятроўна, якая з задавальненнем правяла вечар i выказала словы ўдзячнасцi ўсiм за павагу да брата.

Вечар прайшоў у рамках раённай бiблiятэчнай праграмы “В гармонии с возрастом” (2021 – 2023 гг.).

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.