офисные услугиЦветы из воздушных шаров

Конкурс на лепшую самаробную кнігу

Сёлета рэспубліканскае свята Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў горадзе Шчучын. З гэтай нагоды галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама і ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” аб’явілі абласны конкурс “На лепшую самаробную кнігу”, які пройдзе з 1 мая па 15 жніўня 2015г. Конкурс праводзіцца з мэтай папулярызацыі кнігі і чытання праз творчасть і фантазію. Удзельнікам Конкурсу можа быць любы жыхар г.Масты і Мастоўскага раёна ці аўтарскі калектыў.

         Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

         “На лепшае мастацкае афармленне ўласнага твора”;

“На лепшае мастацкае афармленне твора (ці яго ўрыўка) беларускага аўтара”;

“На лепшае мастацкае афармленне твора (ці яго ўрыўка з калекцыі рэдкіх выданняў”).

Асноўныя крытэрыі ацэнкі творчых работ: арыгінальнасць ідэі, граматнасць (дакладнасць) зместу кнігі, наяўнасць ілюстрацый, разнастайнасць тэхнікі выканання і выкарыстаных для афармлення матэрыялаў, адпаведнасць вызначанай  намінацыі.

Конкурсныя работы афармляюцца толькі на беларускай мове, фармат кнігі павінны быць не большы за А3, абавязкова павінны быць вокладка, тытульны ліст, змест. Аб’ём работы – не больш за 30 старонак фармату А4 у рукапісным выглядзе. Творчыя работы могуць быць выкананы з прымяненнем любога матэрыялу і ў любой тэхніцы, за выключэннем камп’ютарных тэхналогій. Удзельнічаць у Конкурсе не могуць кнігі ў канцылярскіх папках, фотаальбомах з файламі, сшытках.

Разам з конкурснай работай накіроўваюцца звесткі пра аўтара (прозвішча, імя і імя па бацьку, дата нараджэння, месца вучобы (клас) ці месца працы (пасада), месца пражывання, кантактныя тэлефоны), ці аўтарскі калектыў.

Прэзентацыя калекцыі самаробных кніг, сфарміраваная з лепшых работ, адбудзецца 6 верасня 2015 года, у горадзе Шчучын, падчас святкавання Дня беларускага пісьменства. Фотаздымкі лепшых работ будуць размешчаны на сайце ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” (grodnolib.by). Конкурсныя работы аўтарам не вяртаюцца (будуць выкарыстоўвацца ў якасці выставачнага матэрыялу падчас мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю кнігі і чытання, краязнаўчай дзейнасці, а таксама да юбілеяў пісьменнікаў, дзеячаў культуры і г.д.).

Пераможцы Конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама і прызамі. Узнагароджванне пераможцаў адбудзецца падчас святкавання Дня беларускага пісьменства.

Паважаныя жыхары горада Масты і Мастоўскага раёна!

       Калі Вы любіце чытаць кнігі, Вы творчая і крэатыўная асоба, захапляецеся  літаратурна-мастацкай творчасцю і выяўленчым мастацтвам, запрашаем прыняць удзел у конкурсе. Мы чакаем Вашы работы да 15 жніўня 2015 года. Работы  можна прадставіць як у ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка”, так і ў любую сельскую бібліятэку нашага раёна.

 

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.