Цветы из воздушных шаровофисные услуги

Зямля мая, край маляўнічы

“Да маленькага лясочка сціпла туліцца

 дарагая майму сэрцу вёска Струбніца.

Прыгажэйшых не знойдзеш мясцін,

бо бацькоўскі куток – ён адзін”

 

 

 

Гэтымі цудоўнымі вершаванымі радкамі пачалася гадзіна краязнаўства “Зямля мая, край маляўнічы”, якая адбылася ў Струбніцкай сельскай бібліятэцы. На гэтым мерапрыемстве ішла гаворка аб роднай вёсцы, аб яе легендах і паданнях, пра гістарычныя будынкі вёскі, пра лёс гаспадароў панскага маёнтка (Галігіновічаў /1413-1567гг./, Камаеўскіх /1567-1783 гг./, Сухадольскіх /1783-1796 гг./, Біспінгаў /1796-1939 гг./).

Пры падрыхтоўцы да гадзіны краязнаўства была створана электронная прэзентацыя “Струбніцкая сядзіба”, якая ўдала дапоўніла мерапрыемства. Любоў да родных мясцін, гонар за гісторыю і культуру свайго краю, беражлівае станаўлення да мінулага – усё гэта не ўзнікае само па сабе, а выхоўваецца дзякуючы такім мерапрыемствам.

Падчас мерапрыемства

Падчас мерапрыемства

 

 

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.