Цветы из воздушных шаровофисные услуги

Вялікі Кастрычнік: старонкі гісторыі

7 лістапада ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца свята – Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі.

З гэтай нагоды ў філіяле “Зарудаўеўская сельская  бібліятэка” прайшла тэматычная гутарка з чытачамі “Вялікі Кастрычнік: старонкі гісторыі”.

Бібліятэкар расказала гісторыю Вялікай  Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі, яе вынікі і ўплыў на ход  далейшай  гісторыі.

У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі даведаліся аб дзвюх былых даярках калгаса “Савецкая Беларусь” Мастоўскага раёна – Данцэвіч Веры Якаўлеўне  і  Данцэвіч Наталіі Фёдараўне, якія  былі ўзнагароджаны ордэнам  Кастрычніцкай рэвалюцыі за працоўныя  поспехі. Фотаздымкі жанчын захаваліся ў бібліятэцы і кожны наведвальнік можа з імі азнаёміцца.

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.