офисные услугиЦветы из воздушных шаров

Вайна. Радзіма. Перамога

28 красавіка ў літаратурна-музычнай гасцёўні “Натхненне” Мастоўскай раённай бібліятэкі прайшоў вечар грамадзянскай паэзіі “Вайна. Радзіма. Перамога”, прысвечаны 70-годдзю Вялікай Перамогі. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні СШ №5, гімназіі №1, супрацоўнікі бібліятэкі. У рамках вечара адбылася сустрэча з членамі Гродзенскага абласнога аддзялення “Саюза пісьменнікаў Беларусі” Людмілай Кебіч, Тамарай Мазур, Дзмітрыем Радзівончыкам, Браніславам Ермашкевічам. Паэты чыталі свае вершы, у якіх заклікалі да міру, адзінства, яднання.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел мясцовыя паэты: Галіна Васілеўская, Зінаіда Біліда, вучаніца гімназіі №1 Галонская Надзея. Прысутныя з задавальненнем слухалі іх вершы, прысвечаныя роднай Мастоўшчыне.

Да мерапрыемства была прымеркавана кніжная выстава “Гродзеншчына літаратурная”.

ФОТо №6 ФОТо №5 ФОТО №4 ФОТО №3 ФОТО №2 ФОТО №1 ФОТО №9 ФОТО №8 ФОТО №7

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.