офисные услугиЦветы из воздушных шаров

А пачнем мы казку так…

Філіялам “Пескаўская сельская бібліятэка” ў рамках літаратурнай эстафеты “Нас слова Купалы і Коласа кліча” (да 140-годдзя з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа) былі арганізаваны хвіліны радаснага чытання “А пачнем мы казку так…”.

Бібліятэкар паведаміла дзецям кароткія звесткі з біяграфіі Я. Коласа, адзначыла, што сёння яны пазнаёмяцца з творчасцю паэта як казачніка.

Аўтар вялікую ролю надаваў казцы, бо яна з`яўляецца адной з самых даходлівых форм, дапамагаючых дзецям прылучыцца да свету прыгожага.

Дзеці з задавальненнем прачыталі гумарыстычную казку “Рак – вусач”, пазнаёміліся з апрацаванымі пісьменнікам беларускімі казкамі: “Воўк-дурань”, “Два зайцы”, “Мужык і пан”. Удзельнікі мерапрыемства смяяліся над зайздрасцю, сквапнасцю, палахлівасцю, якія высмейвае паэт у сваіх творах. Напрыканцы дзеці з ахвотай намалявалі герояў прачытаных казак.

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.