Цветы из воздушных шаровофисные услуги

Акцыя “Кніжныя жмуркі”

11 верасня ў рамках інфармацыйнага тыдня “Гаворым і чытаем па-беларуску” у раённай дзіцячай бібліятэцы стартавала акцыя “Кніжныя жмуркі”. Чытачам было прапанавана ўзяць дадому адну з болей як 20 кніг беларускіх аўтараў (кніга абгорнутая ў шчыльную паперу, і чытач не бачыць, якую кнігу выбірае. У кожнай кнізе – маленькі падарунак). Удзел у акцыі прынялі каля 20 дзяцей, якія пасля прачытання кнігі павінны напісаць пра яе невялікі водгук. Пасля заканчэння акцыі “Кніжныя жмуркі” будуць вызначаны пераможцы.

11.09.2017 Удзельнік акцыі "Кніжныя жмуркі"

11.09.2017 Удзельнік акцыі “Кніжныя жмуркі”

11.09.2017 Удзельнікі акцыі "Кніжныя жмуркі"

11.09.2017 Удзельнікі акцыі “Кніжныя жмуркі”

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.