Прыжки на батутеофисные услугиЦветы из воздушных шаров

Царква іконы Маці Божай Усіх гаротных Радасць у г. Масты

Царква Масты

Знаходзіцца на ўскраіне горада, каля чыгуначнага вакзала. Пабудавана ў 1995-1997 гг. з цэглы паводле праекта архітэктара Н.Емельянавай. Твор архітэктуры, вырашаны ў стылізаваных формах старажытнарускага царкоўнага дойліцтва. Працяглы прамавугольны аб’ём малітоўнай залы пераходзяць ў 3 паўкруглыя апсіды, па баках далучаны ніжэйшыя прытворы. Да фасада дабудаваны прытвор з высотнай 8-граннай званіцай, завершанай цыбулепадобнай галоўкай на гранёным сферычным купале. Над алтарнай часткай узведзены 8-гранны светлавы барабан з цыбулепадобнай галоўкай. Такія ж меншыя светлавыя барабаны ўзведзены па баках цэнтральнага аб’ёму, у аснаванні даху. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі і ўваходным парталам. У вугле агароджы пастаўлена капліца – прамавугольны ў плане 2-часткавы аб’ём пад вальмавым дахам з макаўкай.

 Літаратура:

  1. Кулагін,А.М. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік/ А.М.Кулагін.- Мн., 2007.- С.256-257