“Пра цябе свае вершы складаю…” (да 530-годдзя з дня заснавання г.Масты)
ЗАЦВЯРЖДАЮ
Дырэктар ДУК “Мастоўская
раённая бібліятэка”
Т.І.Стэльмах
“_____”____________2016 г.
ПАЛАЖЭННЕ
аб правядзенні раённага творчага конкурсу на лепшы аўтарскі верш
да 530-годдзя з дня заснавання горада Масты
“Пра цябе свае вершы складаю …”
Агульныя палажэнні
- Творчы конкурс на лепшы аўтарскі верш “Пра цябе свае вершы складаю…” (далей – Конкурс) праводзіцца ў рамках рэалізацыі праграмы па падрыхтоўцы і святкаванню 530-годдзя з дня заснавання горада Масты;
- Арганізатарам Конкурсу з’яўляецца ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка”.
- Мэты і задачы Конкурсу
- Конкурс праводзіцца з мэтай выяўлення, папулярызацыі здольнасцей таленавітых паэтаў Мастоўшчыны, якія пішуць пра родны край і стварэнне ўмоў для іх актыўнай творчай дзейнасці.
- Асноўнымі задачамі Конкурсу з’яўляюцца:
- павышэнне цікавасці мастаўчан да гісторыі сучаснасці і будучыні свайго горада;
- стварэнне асяроддзя творчых зносін, сітуацыі поспеху;
- спрыянне развіццю творчага патэнцыялу і папулярызацыі паэтычных здольнасцяў аўтараў – жыхароў г.Масты і Мастоўскага раёна;
- прадастаўленне магчымасці для пераможцаў прадэманстраваць свае паэтычныя здольнасці перад насельніцтвам раёна.
- Прадмет і ўдзельнікі правядзення Конкурсу
- Конкурс праводзіцца сярод насельніцтва Мастоўскага раёна не залежна ад узросту;
- Тэмай для вершаў прадстаўленых на Конкурс павінна паслужыць юбілейная дата – 530-годдзе з дня заснавання горада Масты.
- Умовы і тэрмін правядзення Конкурсу
- Конкурс праводзіцца з 1 студзеня 2016 года па 1 жніўня 2016 года;
- Заяўкі на ўдзел і творчыя працы прымаюцца ў адрас Мастоўскай раённай бібліятэкі да 1 ліпеня 2016 года;
- На Конкурс прымаюцца толькі вершы;
- Кожны ўдзельнік можа прадставіць на Конкурс не больш за тры вершы;
- Вершы, высланыя пазней пазначанага тэрміну, разглядацца журы не будуць.
- Вершы прымаюцца ў суправаджэнні заяўкі (дадатак);
- Патрабаванне да работ
- На Конкурс прымаюцца:
- вершы любога аб’ёму;
- вершы незалежна ад даты іх напісання;
- вершы павінны быць напісаны на беларускай ці на рускай мовах;
- вершы, якія змяшчаюць ненарматыўную лексіку, а таксама вершы, якія маюць у змесце прыкметы распальвання нацыянальнай, расавай альбо рэлігійнай варожасці да конкурсу не дапускаюцца;
- вершы павінны мець назвы і могуць суправаджацца каментарамі аўтараў.
- Накіроўваючы свае вершы на Конкурс, кожны ўдзельнік павінен паказваць поўную інфармацыю пра сябе:
- прозвішча, імя, імя па бацьку;
- ўзрост;
- поўны паштовы адрас.
- Маляўніча і творча аформіць матэрыял на Конкурс.
- Падвядзенне вынікаў Конкурсу
- Вынікі Конкурсу падводзяцца:
- на пасяджэнні журы на працягу 20 дзён пасля заканчэння прыёму заявак;
- па трох ўзроставых групах:
- дзеці (да 15 гадоў);
- моладзь (ад 16 да 30 гадоў);
- дарослыя (ад 31 года).
- У кожнай узроставай групе па рашэнні журы вызначаюцца дыпламанты I, II, III ступеняў.
- Вызначэнне пераможцаў ажыцяўляецца па наступных крытэрыях:
- адпаведнасць накірунку Конкурса;
- актуальнасць;
- навізна і арыгінальнасць;
- якасць афармлення матэрыялаў.
- Узнагароды Конкурсу
- Пераможцы Конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступеняў па кожнай узроставай группе;
- Пераможцам прадставіцца магчымасць прачытаць свае вершы са сцэны, падчас святкавання юбілею горада;
- Ўзнагароджанне пераможцаў Конкурсу плануецца правесці на свяце горада, якое будзе прымеркавана да 530-годдзя заснавання горада Масты не пазней чым 1 лістапада 2016 года;
- Спіс пераможцаў будзе размешчаны на сайце ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка”.
Дадатак № 1
ЗАЯЎКА
на ўдзел у раённым творчым конкурсе
на лепшы аўтарскі верш прысвечаны
530-годдзю з дня заснавання горада Масты
“Пра цябе свае вершы складаю…”
1. Прозвішча_______________________________________________
2. Імя_____________________________________________________
3. Імя па бацьку____________________________________________
4. Узрост__________________________________________________
5. Месца вучобы альбо працы_________________________________
6. Адукацыя _______________________________________________
7. Паштовы адрас___________________________________________
8. Тэлефон_________________________________________________