офисные услугиЦветы из воздушных шаровПрыжки на батуте

Новости 2011

10 лютага 2011 года. Сустрэча з рэдактарам часопіса “Беларуская думка”

10 лютага 2011 года ў цэнтральнай бібліятэцы адбылася сустрэча з галоўным рэдактарам часопіса «Беларуская думка» Вадзімам Гігіным, намеснікам галоўнага рэдактара газеты «7 Дней»  Германам Маскаленка. Абмяркоўваліся вынікі выбараў Прэзідэнта РБ, якія адбыліся ў снежні 2010 года, сітуацыя ў краіне і іншыя хвалюючыя пытанні. Прысутныя атрымалі ў падарунак дыск «Беларуская думка: авторитетный журнал для думающих людей. Полный архив публикаций 2007 – 2010 годов» і апошнія нумары газеты “7 Дней”.

 

Сакавік. 2011г. Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі.

         Адзін з дзён тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі раённай дзіцячай бібліятэкі быў прысвечаны 55-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка, нашага земляка Уладзіміра Ягоўдзіка.  29 сакавіка  адбылося свята “Дзівосны карабель”, да якога вучні 4-х класаў рыхтаваліся загаддзя: чыталі кніжкі аўтара, рыхтавалі малюнкі, была аформлена выстава твораў пад назвай “Дзівосны карабель”. Пасля азнакамлення з біяграфіяй пісьменніка вучні чыталі яго творы, удзельнічалі ў конкурсах, адгадвалі загадкі Князя Кука. Самыя актыўныя і кемлівыя атрымалі ўзнагароды.

                        

18 мая 2011г.  Міжнародны Дзень музея.

           Раённая дзіцячая бібліятэка прыняла ўдзел у новым праэкце Мастоўскага дзяржаўнага музея “Лес і чалавек”. 18 мая на імправізаванай музейнай сцэне лялечны тэатр “Петрушка” прэзентаваў  сваю пастаноўку казкі “Волк  и семеро козлят”, а ў  экспазіцыі “Чароўны свет цацак” дэманстраваліся  самаробныя лялькі  да  спектакляў.

 

26 мая 2011 года. Пасяджэнне літаратурна-музычнай гасцёўні

На пасяджэнні літаратурна-музычнай гасцёўні “Натхненне”, прайшло мерапрыемства прысвечанае 120-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча “Светлы след будзе вечна жывым…”. Мерапрыемства напоўнена цікавымі фактамі, новымі штрыхамі да вобраза выдатнага паэта. Прачыталі яго вершы, прагучалі песні на вершы “Вераніка” і “Зорка Венера”. Выкарыстоўваліся мультымедыйныя сродкі, з дапамогай якіх удзельнікі былі пазнаёмлены з фотаздымкамі дзіцячых і юнацкіх гадоў паэта, яго бліжэйшым акружэннем.

 

26 мая 2011 года. Раённы семінар бібліятэчных работнікаў.

“Беларуская літаратура – крыніца нацыянальнай культуры. Работа бібліятэк па падрыхтоўцы і ўдзелу ў абласным конкурсе «Чытаем беларускую кнігу»” – пад такой назвай 26 мая на базе Мастоўскай цэнтральнай бібліятэкі прайшоў раённы семінар бібліятэчных работнікаў.
У семінары прынялі ўдзел спецыялісты цэнтральнай бібліятэкі і бібліятэкары сельскіх бібліятэк. Разглядалася пытанне “Папулярызацыя беларускай кнігі ў прасторы публічных бібліятэк”, вельмі цікава і падрабязна гэту тэму ў сваім дакладзе раскрыла галоўны бібліятэкар аддзела маркетынгу Стэльмах Т.І. З формамі і метадамі рэкамендацыі беларускай кнігі ўдзельнікаў семінара знаёміла метадыст аддзела маркетынгу Серык І.П.
Бібліятэкары Стралецай с/б (Марчык Н.М.) і Гудзевіцкай бібліятэкі-цэнтра нацыянальнай культуры (Рэйшаль Л.І.) дзяліліся вопытам работы з беларускай кнігай і работай па падрыхтоўцы і ўдзелу ў абласным конкурсе .
Завяршыўся семінар праглядам і абмеркаваннем пасяджэння літаратурна-музычнай гасцёўні прысвечанай 120-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча “Светлы след будзе вечна жывым…”.

 

 

Май 2011 года. Дзень памяці ахвяр СНІДу

Штогод у трэцюю нядзелю мая месяца мы ўспамінаем тых, каго забрала страшная хвароба – СНІД і напамінаем аб тым, што ніхто не застрахаваны ад бяды… У сувязі з Днем памяці ахвяр СНІДу у ПЦПІ цэнтральнай бібліятэкі правялі ўрок – разважанне “Я выбираю путь, где СПИДа нет! А ты?”.

 

“Лета і кніга – 2011”

           У раённай дзіцячай бібліятэцы завяршылася праграма “Лета і кніга – 2011”пад дэвізам “І стане лета чароўнай казкай!”, якая ўключала ў сябе разнастайныя мерапрыемствы. На іх запрашаліся дзеці з  летніх школьных аздараўленчых лагераў.        
У канцы жніўня былі падведзены вынікі конкурсу“Лета і кніга – 2011”,
Пераможцамі сталі:  Мойса Кірыл        СШ № 5, 7 кл.
                                   Палубятка Юля   СШ № 5, 5 кл.
                                   Грыцюк Даша       СШ № 5, 5 кл.
                                   Хвядзюк Арцём     СШ № 1, 8 кл.

ВІНШУЕМ!

 

 

1 верасня 2011г. Дзень беларускага пісьменства і друку.

          1 верасня  на свята “Беларуская старонка, ты – мой сонечны куток” у раённую дзіцячую бібліятэку завіталі вучні  3-х класаў СШ №2. З дапамогай мультымедыйных сродкаў дзеці апынуліся ў гістарычным мінулым нашай Радзімы. Блукаючы па старажытных беларускіх замках, яны з вялікай увагай слухалі  таямнічыя легенды і іх сэрцы напаўняліся гонарам за зямлю, дзе яны нарадзіліся і жывуць.

 

Рэспубліканскі мастацкі конкурс сярод работнікаў бібліятэк
“Сам сабе мастак”

У верасне 2011 года сярод работнікаў бібліятэк праводзіўся рэспубліканскі мастацкі конкурс “Сам сабе мастак”. Заснавальнікам конкурса з’яўляецца Беларуская бібліятэчная асацыяцыя пры ўдзеле Міжведамаснага бібліятэчнага савета і аргацыйнай падтрымцы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Актыўны ўдзел у гэтым конкурсе прыняла Васілеўская Галіна Іосіфаўна – мастак-афарміцель Мастоўскай ЦБС. Чатыры яе работы былі вывешаны ў мастацкай галерэі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, па выніках другога тура конкурса Галіна Іосіфаўна стала пераможцам і за работу “Францыск Скарына” была ўзнагароджана Дыпломам ІІ ступені.

 

8 чэрвеня 2011г. Акцыя “Чытаем па- беларуску”

             У 2011г. раённая дзіцячая бібліятэка ў рамках акцыі “Чытаем па-беларуску” арганізуе выставы, праводзіць мерапрыемствы, якія садзейнічаюць папулярызацыі і распаўсюджанню  беларускай кнігі сярод школьнікаў. 8 чэрвеня   бібліятэка запрасіла на гадзінку-весялінку “Крышку пра кніжку” дзяцей з центра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, каб і яны змаглі ў меру сваіх здольнасцей адчуць прагажосць беларускай мовы.

 

21 лістапада 2011 года

У межах шматлікіх мерапрыемстваў з нагоды 120-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча 21 лістапада ў Мастоўскай цэнтральнай бібліятэцы прайшоў літаратурны вечар “Незабыўны Максім Багдановіч”. З цікавасцю слухалі ўдзельнікі мерапрыемства аповед пра жыццёвы і творчы шлях слаўнага сына Беларусі, гучалі цудоўныя вершы паэта.

Снежань 2011 года

Да свята Новага года і Ражаства Хрыстова дзіцячая бібліятэка рыхтавалася загаддзя. На абанеменце была аформлена кніжная выстава “Рождественская сказка” і падрыхтаваны лялечным тэатрам “Петрушка” спектакль”Бурёнка из Маслёнкино” на прэм’еру якога, 22 снежня былі запрошаны вучні малодшых класаў гімназіі № 1 і выхаванцы ЦКРНіР.