офисные услугиЦветы из воздушных шаров

Мы — информируем, вы — выбираете

Напярэдадні галоўнай падзеі нашай краіны – Выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 8 кастрычніка у Мастоўскай раённай бібліятэцы прайшла гадзіна маладога выбаршчыка “Мы — информируем, вы — выбираете”.

З прывітальным словам да маладых выбаршчыкаў звярнуўся намеснік старшыні Мастоўскага раённага выканаўчага камітэта па сацыяльнай сферы А.С.Яраш. У сваім выступленні ён падкрэсліў важнасць удзелу ў выбарах кожнага грамадзяніна, заклікаў маладых людзей выканаць свой грамадзянскі абавязак – актыўна ўдзельнічаць у выбарах.

А.Р.Зябліцава, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мастоўскага райвыканкама засяродзіла ўвагу моладзі на неабходнасць актыўнага ўдзелу у Выбарах -2015, таму што ад гэтага залежыць іх будучыня і будучыня ўсёй краіны.

А.В.Палуйчык, першы сакратар Мастоўскай раённай арганізацыі ГА “БРСМ” расказала ўдзельнікам мерапрыемства, чаму такое важнае значэнне надаецца шырокаму ўключэнню маладых людзей ў выбарчы працэс, а таксама прадэманстравала відэаролікі з удзелам моладзі Мастоўшчыны “Я иду на выборы потому что”.

Галоўны бібліёграф Мастоўскай раённай бібліятэкі А.С.Рабецкая пазнаёміла прысутных з інфармацыйным масівам паўнатэкставай БД “Эталон” і магчымасцямі інфармацыйных рэсурсаў публічнага цэнтра прававой інфармацыі, які створаны і дзейнічае пры раённай бібліятэцы.

Бібліяграфічны агляд “Выбары. Грамадства і ўлада” быў праведзены бібліёграфам Мастоўскай раённай бібліятэкі Кавалеўскай І.З.

DSCN2706

DSCN2721

DSCN2740

DSCN2727

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.