офисные услугиЦветы из воздушных шаровПрыжки на батуте

Мудрыя казкі

 

Падарожнічаць па казках – гэта займальна і незабыўна, таму што краіна казак – самая дзіўная і цудоўная з усіх краін на свеце.

13 жніўня Харціцкая сельская бібліятэка запрасіла маленькіх чытачоў у вандроўку па кнігах пад назвай “Мудрыя казкі”. Падчас мерапрыемства дзеці  пазнаёміліся з сусветна вядомымі казкамі і іх героямі. Бібліятэкар расказала маленькім удзельнікам падарожжа аб тым, што ў казках з спрадвечных часоў ідзе барацьба паміж дабром і злом, а дапамагае героям казак атрымліваць перамогу: чалавечнасць і дабрыня, жыццёвая мудрасць, кемлівасць і працавітасць. Напрыканцы мерапрыемства супрацоўнік бібліятэкі прапанавала дзецям паслухаць казкі беларускага пісьменніка Алеся Якімовіча “Хітрая ліса” і “Чаму хмаркі плачуць?”.

P1040329

P1040331

P1040328

 

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий