Прыжки на батутеофисные услугиЦветы из воздушных шаров

Малюнкi роднай прыроды ў творах Янкi Купалы i Якуба Коласа

У сваёй творчасцi Я. Купала i Я. Колас пранiкнена апавялi маляўнiчую красу роднага краю, вучылi бачыць i разумець прыроду, адчуваць яе прыгажосць.

5 лiстапада ў фiлiяле “Мiкелеўшчынская сельская бiблiятэка” адбыўся тэматычны вечар “Малюнкi роднай прыроды ў творах Янкi Купалы i Якуба Коласа” да юбiлею беларускiх класiкаў.

Удзельнiкi мерапрыемства чыталi прыродаапiсальныя вершы народных паэтаў. Кожная пара года прывабная па-свойму. І класікі паказвалі гэта ў сваіх творах. Ішла гаворка i пра вядомую паэму “Новая зямля”, у якой Я. Колас упершыню паказаў усяму свету прыгажосць нашай зямлi, хараство сцiплай беларускай прыроды. Прысутныя паслухалi песнi на словы Я. Коласа “Мой родны кут” і на словы Я. Купалы “Явар i калiна” ў выкананнi ансамбля “Песняры”. А потым гучалі вершы пра лес. Колькi пачуццяў у іх выказана, колькi нечаканых параўнанняў i эпiтэтаў… Мерапрыемства прайшло на адным дыханні, вельмі цёпла і цікава.

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий