Цветы из воздушных шаровофисные услуги

Кола дзён, або па старонках этнаграфічнага календара

У кожнага народа быў свой каляндар. Нашы далёкія продкі не сталі выключэннем. Змест беларускага календара вельмі шырокі і разнастайны. Сюды ўваходзяць прыкметы, прыказкі, прымаўкі, назіранні за прыродай, павер’і, абрады, народная паэзія, замовы, варожбы.

Каб бліжэй пазнаёміць з яго зместам удзельнікаў аматарскага аб’яднання “Крынічка”. 25 красавіка ў Гудзевіцкай сельскай бібліятэцы-цэнтры нацыянальнай культуры быў праведзены этнаграфічны ўрок.

У час гэтай сустрэчы ішла гаворка пра святы, якімі сустракаюць вясну. Дзеці пачулі шмат новых загадак, прыказак, прыкметаў. Завяршылася сустрэча беларускімі народнымі гульнямі, а таксама для ўсіх прысутных быў наладжаны салодкі стол.

P4250385

P4250376

P4250366

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.