Цветы из воздушных шаровофисные услугиПрыжки на батуте

Касцёл Ушэсця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў в. Мікелеўшчына

Мікелеўшчына Касцёл

Знаходзіцца на паўднёва-усходняй ускраіне вёскі Мікелеўшчына. Пабудаваны ў 1823 годзе, з цэглы па фундацыі Багуміла Бутаўт-Андрэйковіча. Роспіс касцёла імітаваў ляпны карніз з выявай анёлаў, касаніраваны плафон, у медальёнах якога выявы евангелістаў і літургічныя сімвалы, цэнтральны алтар з выявамі святога Антонія з дзіцём, святога Пятра і Паўла па баках.

Літаратура:

  1. Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т./ Пад рэд. С.В.Марцэлава і інш.- Мн.,1989.- Т.3.- С.223
  2. Кулагін,А.М. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік/ А.М.Кулагін.- Мн., 2000.- С.96
  3. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мастоўскага раёна/ Уклад. А.С.Сабасцян.- Мн., 2002.- С.557
  4. Сабасцян,А.Храмы Мастоўшчыны//Зара над Нёманам.-1993.-29 мая