Прыжки на батутеЦветы из воздушных шаровофисные услуги

Касцёл Святой Ганны ў в. Лунна

Лунна Касцёл

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі Лунна. Пабудаваны ў 1782 годзез цэглы. У 1895 годзе фундаментальна перабудаваны з бутавага каменю. Дзейнічае. Помнік архітэктуры неакласіцызму. Прамавугольны ў плане аб’ём пад 2-схільным дахам з 5-граннай апсідай. Архітэктурныя дэталі пабелены і графічна вылучаны на паліхромным фоне бутавай муроўкі. Складаную трактоўку атрымаў 3-вугольны франтон галоўнага фасада, у які ўкампанаваны плоскі ўтрыраваны пілястравы порцік з самастойным франтонам. Уваход вылучаны лучковым парталам і арачным аконным праёмам хораў над ім.

Выцягнутая па падоўжнай восі малітоўная зала падзелена высокімі драўлянымі слупамі на 3 нефы. У інтэр’еры 7 драўляных неагатычных разных алтароў.

 Літаратура:

  1. Архітэктура Беларусі: Энцыкл. даведнік/ Пад рэд. А.А.Воінава і інш.- Мн., 1993.- С.267
  2. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць/ Пад рэд. С.В.Марцэлава і інш.- Мн.: БелСЭ, 1986.- С.124
  3. Кулагін,А.М. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік/ А.М.Кулагін.- Мн., 2000.- С.89-90
  4. Кулагін,А.М. Эклектыка. Архітэктура Беларусі другой паловы Х1Х-пачатку ХХ ст./ А.М.Кулагін.- Мн., 2000.- С.124, 227
  5. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мастоўскага раёна/ Уклад. А.С.Сабасцян.- Мн., 2002.- С.552
  6. Вайткун,А. Каралева Бона: міфы і рэальнасць [Упамінаецца касцёл св. Ганны ў в.ЛуннаМастоўскага р-на]/ Аляксей Вайткун// Нар. газ.- 2009.- 21 студз.- С.13
  7. Дыбовский,А. Католические святыни Гродненской области/ Подг. А.Дыбовский; фото [Фото костелов д.Струбница, д.Пески, д.Лунно Мостовского района]// Обозреватель.- 2007.- 8 июня.- С.24-25