офисные услугиЦветы из воздушных шаровПрыжки на батуте

Каляндар знамянальных і памятных дат па Мастоўскаму раёну на 2023 год

Студзень

14 – 70 гадоў з дня нараджэння Мармыша Генадзя Рыгоравіча (нар. у 1953 г., в. Воля-Крупіцы Мастоўскага раёна), беларускага вучонага ў галіне хірургіі, гастраэнтэралогіі, гепаталогіі, доктара медыцынскіх навук, прафесара, выдатніка аховы здароўя Беларусі. З 1985 г. працуе ў ГрДМУ.

25 – 120 гадоў з дня нараджэння Мазалеўскай Любові Іванаўны (1903, в. Каўшова Мастоўскага раёна – 1964), беларускага тэатральнага рэжысёра, актрысы, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі.

Люты

2 – 55 гадоў з часу адкрыцця для наведвальнікаў Гудзевіцкага дзяржаўнага літаратурна-краязнаўчага музея, УК (в. Гудзевічы Мастоўскага раёна; 1968).

4 – 75 гадоў з дня нараджэння Шчаснай Ганны Міхайлаўны (нар. у 1948 г., Масты), беларускага псіхолага, педагога.

12 – 65 гадоў з дня нараджэння Сарокі Здзіслава Віктаравіча (нар. у 1958 г., Масты), беларускага спартсмена (веславанне на байдарках і каноэ), майстра спорту СССР міжнароднага класа, заслужанага трэнера Беларусі, чэмпіёна Еўропы (1975), бронзавага прызёра чэмпіянату свету (1977), чэмпіёна СССР (1976, 1977).

Красавік

6 – 95 гадоў з дня нараджэння Нюнькі Хведара (Фёдар Якубавіч; нар. у 1928 г., в. Алешавічы Мастоўскага раёна), беларускага грамадска-культурнага дзеяча. У 1989 – 2014 гг. – старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве.

Май

4 – 80 гадоў з дня нараджэння Багустава Аляксея Паўлавіча (нар. у 1943 г.), мастака, педагога. З 1978 г. працаваў у Мастоўскай дзіцячай школе мастацтваў. З 1998 г. выкладаў у ГрДУ імя Я. Купалы.

4 – 65 гадоў з дня нараджэння Сянько Васіля Васільевіча (нар. у 1958 г., в. Боркі Мастоўскага раёна), беларускага матэматыка, педагога. З 1980 г. працуе ў ГрДУ імя Я. Купалы.

Ліпень

7 – 70 гадоў з дня нараджэння Бібілы Пятра Мікалаевіча (нар. у 1953 г., в. Нацавічы Мастоўскага раёна), беларускага вучонага ў галіне тэхнічнай кібернетыкі, доктара тэхнічных навук.

15 – 75 гадоў з дня нараджэння Рэвякі Васіля Афанасьевіча (нар. у 1948 г.), беларускага вучонага-заатэхніка, кандыдата сельскагаспадарчых навук, заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Беларусі, Героя Беларусі (2006), кавалера ордэна “Знак Пашаны”. У 1975 – 1985 гг. працаваў у калгасе “Прагрэс” Гродзенскага раёна. У 1985-1991 гг. – на партыйнай рабоце (інструктар Гродзенскага абкама КПБ, першы сакратар Мастоўскага райкама КПБ). З 1995 г. – старшыня СВК “Прагрэс-Верцялішкі” Гродзенскага раёна.

Жнівень

31 – 70 гадоў з дня нараджэння Сазанчука Аляксея Іванавіча (нар. у 1953 г.), беларускага празаіка, падпалкоўніка міліцыі. Жыве ў в. Падбараны Мастоўскага раёна.

Верасень

11 – 95 гадоў з дня нараджэння Белакоза Алеся (Аляксандр Мікалаевіч; 1928, в. Ляткі Мастоўскага раёна – 2016), беларускага краязнаўца, музеязнаўца, педагога, заслужанага работніка культуры Беларусі, стваральніка Гудзевіцкага дзяржаўнага літаратурна-краязнаўчага музея ў Мастоўскім раёне.

Лістапад

1 – 125 гадоў з дня нараджэння Гарбачова Уладзіміра Канстанцінавіча (1898, в. Дашкаўцы Мастоўскага раёна – 1956), беларускага ваеннага дзеяча, генерал-маёра, удзельніка грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў.

8 – 120 гадоў з дня нараджэння Явара Міхася (сапр. Карась Міхаіл Андрэевіч; 1903, в. Міневічы Мастоўскага раёна – 1933), беларускага паэта.