офисные услугиЦветы из воздушных шаров

Как найти тебя, доброе счастье…

 

Творчыя сустрэчы паэтаў і пісьменнікаў са сваімі чытачамі неабходныя і тым, хто піша, і тым, хто чытае. Менавіта на гэтых сустрэчах адбываецца найбольшае яднанне творца з чытачом, чытача з кнігай.

13 лістапада ў Мастоўскай раённай бібліятэцы адбылося сапраўднае свята паэзіі. У рамках Тыдня культуры Мастоўшчыны прайшла сустрэча з таленавітай паэткай, нашай зямлячкай Зінаідай Біліда.Вядучыя мерапрыемства расказалі аб жыцці і творчай дзейнасці аўтаркі. Падчас паэтычнай сустрэчы прагучалі вершы са зборнікаў паэзіі розных перыядаў творчасці ў аўтарскім выкананні, якія прысвечаны роднай беларускай зямлі, малой радзіме, каханню, сэнсу жыцця. Удзельнікі творчай сустрэчы паслухалі таксама гумарыстычныя вершы.

На мерапрыемстве прысутнічалі родныя, блізкія і сябры паэткі, прыхільнікі яе творчасці. Яны выказалі добрыя словы ў адрас Зінаіды Аляксееўны. На словы паэткі прагучалі песні ў выкананні ўдзельнікаў Мастоўскага хору ветэранаў працы. Выступленне аўтаркі і вядучых суправаджалася цікавай мультымедыйнай прэзентацыяй. Мерапрыемства прайшло ў цёплай і добразычлівай атмасферы.

DSCN3231

DSCN3193

 DSCN3208

DSCN3225

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.