офисные услугиЦветы из воздушных шаров

Духоўная кніга – крыніца вялікай мудрасці

 Дзень беларускага пісьменства – адметная з’ява культурнага жыцця краіны і сімвал шанавання яе духоўных каштоўнасцей. Гэта свята звяртае нас да гістарычных каранёў і вытокаў, сведчыць аб захаванні традыцый мінулых пакаленняў часоў Ефрасінні Полацкай і Францыска Скарыны.

4 верасня ў Мастоўскай раённай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне літаратурна-музычнай гасцёўні “Натхненне” пад назвай “Духоўная кніга – крыніца вялікай мудрасці”, прымеркаванае да Дня беларускага пісьменства. Размова на сустрэчы ішла пра гісторыю беларускага кнігадрукавання, пачынаючы ад “Псалтыра” і “Бібліі”. Чытачы разам з бібліятэкарамі зазірнулі ў далёкае мінулае, даведаліся пра першых беларускіх першапраходцаў, якія самааддана працавалі на ніве беларускага пісьменства. Прысутныя пазнаёміліся з матэрыяламі кніжнай выставы “Беларуская кніга: дарогамі стагоддзяў”, а таксама актыўна адказвалі на пытанні віктарыны “Асветнікі зямлі беларускай”. Мерапрыемства суправаджалася электроннай прэзентацыяй.

DSCN2252

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.