офисные услугиЦветы из воздушных шаров

Мастоўскі дзяржаўны музей “Лес і чалавек”

   Музей  Музей 4

Мастоўскі дзяржаўны музей “Лес і чалавек” – адзіны музей экалагічнага профілю ў Гродзенскай вобласці. Ён быў заснаваны ў 1985 годзе, а ў 1990 – адчыніўся для наведвальнікаў. Усяго ў музеі 10 калекцый: прадметы побыту, узбраенне, нумізматыка, дакументы і фотаздымкі, ткацтва, жывапіс і скульптура, чучалы, абразы, фонапомнікі, археалогія.

Музей 3

У музеі 4 экспазіцыйных залы: “Народныя майстры”, “Гісторыя горада”. “Мастадрэў”, “Партызанскі рух на Мастоўшчыне”, “Этнаграфія і побыт”, “Прырода роднага краю” і адна выставачная зала. Экспазіцыя знаёміць наведвальнікаў з промысламі і рамёствамі, гісторыяй узнікнення горада і прадпрыемства “Мастадрэў”, з жывёльным і раслінным светам роднага краю. У залах і фондах музея беражліва захоўваюцца арыгіналы матэрыяльнай культуры мінулага. Наведвальнікам прапаноўваюцца тэатралізаваныя мерапрыемствы “Калядкі – добрыя святкі!”, “Вялікдзень”.

Адрас: 231600,Гродзенская вобл.
г. Масты, вул.Савецкая, 34
Тэлефон: +375 151532044

Афіцыйны сайт: www.woodman.by
Email: mosty_muzey@tut.by
Час працы: штодзённа з 9.00 да 18.00,
субота-нядзеля з 9.00 да 17.00 выхадны – панядзелак.