офисные услугиЦветы из воздушных шаровПрыжки на батуте

Да 95-годдзя з дня нараджэння Івана Шамякіна

30 студзеня 2016 года грамадскасць Беларусі адзначыць 95-годдзе з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Пятровіча Шамякіна, да юбілею якога бібліятэкі ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка” правядуць шэраг мерапрыемстваў:

28 студзеня раённая дзіцячая бібліятэка запрашае на літаратурную гадзіну па кнізе апавяданняў І.Шамякіна “Цуд на краі свету”. (14.00)

30 студзеня гарадская дзіцячая бібліятэка прапануе прыняць удзел у абмеркаванні аповесці І.Шамякіна “Крывінка”. (15.00)

У Зарудаўеўскай сельскай бібліятэцы адбудзецца абмеркаванне рамана І.Шамякіна “Вазьму твой боль”. (18.00)

Лунненская сельская бібліятэка правядзе ўрок-разважанне “Чалавек вялікай душы і таленту”. (12.30)

У Мікелеўшчынскай сельскай бібліятэцы пройдзе бібліяграфічны агляд “Творца праўдзівага жыцця”. (14.00)

У Правамастоўскай сельскай бібліятэцы адбудзецца абмеркаванне рамана І.Шамякіна “Злая зорка”. (16.00)

Мілявіцкая сельская бібліятэка правядзе бібліяграфічны агляд творчасці І.Шамякіна “Чалавек вялікай душы”. (12.00)

Рагозніцкая сельская бібліятэка запросіць на бібліяграфічны агляд “Чалавек вялікага таленту”. (18.00)

Стралецкая сельская бібліятэка прапануе чытачам бібліяграфічны агляд

 “Плынь глыбокая жыцця”. (17.00)

У Харціцкай сельскай бібліятэцы пройдзе літаратурная гадзіна “Чалавек вялікай душы і таленту”. (18.00)

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий