офисные услугиЦветы из воздушных шаров

Бібліятэчны дэсант “Добры дзень, кніжка беларуская”

Мастацкая літаратура ўзбагачае ўнутраны мір дзіцяці. Кнігі вучаць шукаць, разумець і любіць. Маленькія чытачы, акунуўшыся ў свет дзівосных кніг, мараць і фантазіруюць, падарожнічаюць па фантастычных краінах і вучацца рабіць добрыя ўчынкі.

6 красавіка ў дзіцячы сад №3 г.Масты, да ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Чароўны ліхтарык”, завітаў бібліятэчны дэсант з аглядам літаратуры “Добры дзень, кніжка беларуская”. Супрацоўнікамі гарадской дзіцячай бібліятэкі былі прадстаўлены 14 кніг на беларускай мове. Асноўны крытэрый адбору беларускамоўных кніг для першакласнікаў – вялікія літары, кніжныя ілюстрацыі, невялікі, але цікавы змест. Дзяцей зацікавілі ўсе прадстаўленыя кнігі, асабліва серыя кніг “Казка за казкай”. Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі аматарскага аб’яднання з задавальненнем адгадвалі беларускія загадкі.

 20160406_161734

20160406_161934

20160406_161646

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.