Прыжки на батутеЦветы из воздушных шаровофисные услуги

Будучыню трэба бачыць сёння

Сімвалічна, што Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2015 годзе супалі з Годам моладзі. Асветніцкая работа з будучымі выбаршчыкамі павінна пачынацца ў дзяцінстве, прававыя веды павінны замацоўвацца ў маладосці. Тады дарослы выбаршчык будзе ўсведамляць, што адбываецца на выбарчым участку і чаму выбаршчык – галоўная асоба любой выбарчай кампаніі. 5 кастрычніка з мэтай фарміравання выбарчай культуры моладзі ў Мастоўскай раённай бібліятэцы для навучэнцаў 11 класа гімназіі №1 быў праведзены ўрок права “Будучыню трэба бачыць сёння”. У рамках мерапрыемства ўдзельнікі пазнаёміліся з асновамі выбарчага права, асноўнымі тэрмінамі і паняццямі, атрымалі веды аб сутнасці, прызначэнні і прынцыпах выбараў і выбарчай кампаніі. Напрыканцы сустрэчы ўвазе прысутных былі паказаны відэаролікі, прысвечаныя Выбарам-2015.

DSCN2653

DSCN2656

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий