офисные услугиЦветы из воздушных шаров

Асцярожна! Спайс

29 мая ў Пацавіцкай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна трывогі “Асцярожна! Спайс”. Бібліятэкар паведаміла дзецям і падлеткам аб шкодным уздзеянні курыльных сумесяў на малады, падрастаючы арганізм, аб колькасці пацярпелых ад сумесяў у Рэспубліцы Беларусь. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся аб тым, чаму закон забараняе прадаваць і ўжываць спайсы, а таксама аб крымінальнай адказнасці за незаконны абарот асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў. Напрыканцы сустрэчы прысутныя адказалі на пытанні віктарыны па праблеме злоўжывання наркотыкаў і спайсаў.

ФОТО 2 (1)

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.