Касцёл Маці Божай Ружанцовай у аг. Пескі

Помнік архітэктуры неаготыкі. Пабудаваны ў 1918 годзе з цэглы і бутавага каменю на месцы збудаванага раней старажытнага драўлянага касцёла 18 ст. (пра гэта сведчыць звон з надпісам, адліты ў 1780 годзе спецыяльна для яго). Архітэктурны праект касцёла складае цывільны інжынер Даніеў. На будаўніцтва новага храма граф Ч.Красіцкі ахвяруе 43 дзесяціны зямлі. Але з-за недахопу сродкаў яно расцягнулася на гады. Касцел – 1-вежавы, 3-нефавы храм базілікальнага тыпу з трансептам і гранёнай апсідай. У сілуэце пабудовы дамінуе 3-ярусная званіца, завершаная высокім шатром. Асноўны аб’ём адзелены трансептам ад алтарнай групы. Касцёл рэстаўрыраваны ў 1990 годзе.

Літаратура:

  1. Архітэктура Беларусі: Энцыкл. даведнік/ Пад рэд. А.А.Воінава і інш.- Мн., 1993.- С.385.
  2. Кулагін,А.М. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік/ А.М.Кулагін.- Мн., 2000.- С.122.
  3. Кулагін,А.М. Эклектыка. Архітэктура Беларусі другой паловы Х1Х-пачатку ХХ ст./ А.М.Кулагін.- Мн., 2000.- С.165.
  4. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мастоўскага раёна/ Уклад. А.С.Сабасцян.- Мн., 2002.- С.564.
  5. Туристская энциклопедия Беларуси/ Под ред. И.И.Пирожника.- Мн., 2007.- С.435.
  6. Дыбовский,А. Католические святыни Гродненской области/ Подг. А.Дыбовский; фото [Фото костелов д.Струбница, д.Пески, д.Лунно Мостовского района]// Обозреватель.- 2007.- 8 июня.- С.24-25.
  7. Амелька,С. Зноў раздаецца звон над вёскай [Пескаўскі касцёл]// Зара над Нёманам.- 1996.- 27 крас.
  8. Сабасцян,А. Храмы Мастоўшчыны// Зара над Нёманам.- 1993.- 29 мая.

Пескі касцёл