Свята-Прачысценская царква ў в. Лунна

7

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі Лунна. Пабудавана ў 1886-1989 г.г. з цэглы паводле нерэалізаванага праекта храма для в.Індура, распрацаванага архітэктарам Трубнікавым. Помнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Крыжова-купальны храм фарміруюць прытвор з 4-граннай шатровай званіцай, кубападобная малітоўная зала з 8-гранным светлавым барабанам, бакавыя прыдзелы, паўкруглая апсіда з бакавымі 3-граннымі рызніцамі. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў кілепадобных ліштвах, дэкарыраваны гарадковымі фрызамі. У інтэр’еры абраз 18 ст. “Укрыжаванне”.

Літаратура:

  1. Кулагін,А.М. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. Даведнік/ А.М.Кулагін.- Мн., 2007.- С.231.
  2. Лунненская церковь Рождества Иоанна Крестителя // Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 4. Гродненская область. В 2 кн. Кн. 2. / редкол. : В.В. Андриевич (гл. ред.) [и др.]. – Минск : Беларус. энцыкл. імя П. Броўкі, 2014. – С. 49-50.
  3. Памяць: Гіст.-дакум. Хроніка Мастоўскага раёна/ Уклад. А.С.Сабасцян.- Мн., 2002.- С.553.
  4. Баклага,Л. Званар Лунненскай царквы// Зара над Нёманам.- 1998.- 16 верас.