Новости 2011
10 лютага 2011 года. Сустрэча з рэдактарам часопіса “Беларуская думка”
10 лютага 2011 года ў цэнтральнай бібліятэцы адбылася сустрэча з галоўным рэдактарам часопіса «Беларуская думка» Вадзімам Гігіным, намеснікам галоўнага рэдактара газеты «7 Дней» Германам Маскаленка. Абмяркоўваліся вынікі выбараў Прэзідэнта РБ, якія адбыліся ў снежні 2010 года, сітуацыя ў краіне і іншыя хвалюючыя пытанні. Прысутныя атрымалі ў падарунак дыск «Беларуская думка: авторитетный журнал для думающих людей. Полный архив публикаций 2007 – 2010 годов» і апошнія нумары газеты “7 Дней”.
Сакавік. 2011г. Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі.
Адзін з дзён тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі раённай дзіцячай бібліятэкі быў прысвечаны 55-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка, нашага земляка Уладзіміра Ягоўдзіка. 29 сакавіка адбылося свята “Дзівосны карабель”, да якога вучні 4-х класаў рыхтаваліся загаддзя: чыталі кніжкі аўтара, рыхтавалі малюнкі, была аформлена выстава твораў пад назвай “Дзівосны карабель”. Пасля азнакамлення з біяграфіяй пісьменніка вучні чыталі яго творы, удзельнічалі ў конкурсах, адгадвалі загадкі Князя Кука. Самыя актыўныя і кемлівыя атрымалі ўзнагароды.
18 мая 2011г. Міжнародны Дзень музея.
Раённая дзіцячая бібліятэка прыняла ўдзел у новым праэкце Мастоўскага дзяржаўнага музея “Лес і чалавек”. 18 мая на імправізаванай музейнай сцэне лялечны тэатр “Петрушка” прэзентаваў сваю пастаноўку казкі “Волк и семеро козлят”, а ў экспазіцыі “Чароўны свет цацак” дэманстраваліся самаробныя лялькі да спектакляў.
26 мая 2011 года. Пасяджэнне літаратурна-музычнай гасцёўні
На пасяджэнні літаратурна-музычнай гасцёўні “Натхненне”, прайшло мерапрыемства прысвечанае 120-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча “Светлы след будзе вечна жывым…”. Мерапрыемства напоўнена цікавымі фактамі, новымі штрыхамі да вобраза выдатнага паэта. Прачыталі яго вершы, прагучалі песні на вершы “Вераніка” і “Зорка Венера”. Выкарыстоўваліся мультымедыйныя сродкі, з дапамогай якіх удзельнікі былі пазнаёмлены з фотаздымкамі дзіцячых і юнацкіх гадоў паэта, яго бліжэйшым акружэннем.
26 мая 2011 года. Раённы семінар бібліятэчных работнікаў.
“Беларуская літаратура – крыніца нацыянальнай культуры. Работа бібліятэк па падрыхтоўцы і ўдзелу ў абласным конкурсе «Чытаем беларускую кнігу»” – пад такой назвай 26 мая на базе Мастоўскай цэнтральнай бібліятэкі прайшоў раённы семінар бібліятэчных работнікаў.
У семінары прынялі ўдзел спецыялісты цэнтральнай бібліятэкі і бібліятэкары сельскіх бібліятэк. Разглядалася пытанне “Папулярызацыя беларускай кнігі ў прасторы публічных бібліятэк”, вельмі цікава і падрабязна гэту тэму ў сваім дакладзе раскрыла галоўны бібліятэкар аддзела маркетынгу Стэльмах Т.І. З формамі і метадамі рэкамендацыі беларускай кнігі ўдзельнікаў семінара знаёміла метадыст аддзела маркетынгу Серык І.П.
Бібліятэкары Стралецай с/б (Марчык Н.М.) і Гудзевіцкай бібліятэкі-цэнтра нацыянальнай культуры (Рэйшаль Л.І.) дзяліліся вопытам работы з беларускай кнігай і работай па падрыхтоўцы і ўдзелу ў абласным конкурсе .
Завяршыўся семінар праглядам і абмеркаваннем пасяджэння літаратурна-музычнай гасцёўні прысвечанай 120-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча “Светлы след будзе вечна жывым…”.
Май 2011 года. Дзень памяці ахвяр СНІДу
Штогод у трэцюю нядзелю мая месяца мы ўспамінаем тых, каго забрала страшная хвароба – СНІД і напамінаем аб тым, што ніхто не застрахаваны ад бяды… У сувязі з Днем памяці ахвяр СНІДу у ПЦПІ цэнтральнай бібліятэкі правялі ўрок – разважанне “Я выбираю путь, где СПИДа нет! А ты?”.
“Лета і кніга – 2011”
У раённай дзіцячай бібліятэцы завяршылася праграма “Лета і кніга – 2011”пад дэвізам “І стане лета чароўнай казкай!”, якая ўключала ў сябе разнастайныя мерапрыемствы. На іх запрашаліся дзеці з летніх школьных аздараўленчых лагераў.
У канцы жніўня былі падведзены вынікі конкурсу“Лета і кніга – 2011”,
Пераможцамі сталі: Мойса Кірыл СШ № 5, 7 кл.
Палубятка Юля СШ № 5, 5 кл.
Грыцюк Даша СШ № 5, 5 кл.
Хвядзюк Арцём СШ № 1, 8 кл.ВІНШУЕМ!
1 верасня 2011г. Дзень беларускага пісьменства і друку.
1 верасня на свята “Беларуская старонка, ты – мой сонечны куток” у раённую дзіцячую бібліятэку завіталі вучні 3-х класаў СШ №2. З дапамогай мультымедыйных сродкаў дзеці апынуліся ў гістарычным мінулым нашай Радзімы. Блукаючы па старажытных беларускіх замках, яны з вялікай увагай слухалі таямнічыя легенды і іх сэрцы напаўняліся гонарам за зямлю, дзе яны нарадзіліся і жывуць.
Рэспубліканскі мастацкі конкурс сярод работнікаў бібліятэк
“Сам сабе мастак”У верасне 2011 года сярод работнікаў бібліятэк праводзіўся рэспубліканскі мастацкі конкурс “Сам сабе мастак”. Заснавальнікам конкурса з’яўляецца Беларуская бібліятэчная асацыяцыя пры ўдзеле Міжведамаснага бібліятэчнага савета і аргацыйнай падтрымцы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Актыўны ўдзел у гэтым конкурсе прыняла Васілеўская Галіна Іосіфаўна – мастак-афарміцель Мастоўскай ЦБС. Чатыры яе работы былі вывешаны ў мастацкай галерэі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, па выніках другога тура конкурса Галіна Іосіфаўна стала пераможцам і за работу “Францыск Скарына” была ўзнагароджана Дыпломам ІІ ступені.
8 чэрвеня 2011г. Акцыя “Чытаем па- беларуску”
У 2011г. раённая дзіцячая бібліятэка ў рамках акцыі “Чытаем па-беларуску” арганізуе выставы, праводзіць мерапрыемствы, якія садзейнічаюць папулярызацыі і распаўсюджанню беларускай кнігі сярод школьнікаў. 8 чэрвеня бібліятэка запрасіла на гадзінку-весялінку “Крышку пра кніжку” дзяцей з центра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, каб і яны змаглі ў меру сваіх здольнасцей адчуць прагажосць беларускай мовы.
21 лістапада 2011 года
У межах шматлікіх мерапрыемстваў з нагоды 120-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча 21 лістапада ў Мастоўскай цэнтральнай бібліятэцы прайшоў літаратурны вечар “Незабыўны Максім Багдановіч”. З цікавасцю слухалі ўдзельнікі мерапрыемства аповед пра жыццёвы і творчы шлях слаўнага сына Беларусі, гучалі цудоўныя вершы паэта.
Снежань 2011 года
Да свята Новага года і Ражаства Хрыстова дзіцячая бібліятэка рыхтавалася загаддзя. На абанеменце была аформлена кніжная выстава “Рождественская сказка” і падрыхтаваны лялечным тэатрам “Петрушка” спектакль”Бурёнка из Маслёнкино” на прэм’еру якога, 22 снежня былі запрошаны вучні малодшых класаў гімназіі № 1 і выхаванцы ЦКРНіР.