офисные услугиЦветы из воздушных шаров

Новости 2013

  Люты 2013 года

“Бібліятэчнае краязнаўства як фактар павышэння прэстыжу бібліятэкі”. Пад такой назвай праведзена школа вучобы для сельскіх бібліятэк Мастоўскага раёна. На школе вучобы разглядаліся пытанні: работа бібліятэкі з краязнаўчымі дакументамі, расстаноўка краязнаўчага фонду, масавая работа па краязнаўству.
Праводзіліся практычныя заняткі.

  Красавік 2013

2 красавіка 2013 наша краіна адсвяткавала “Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі”. У цэнтральнай бібліятэцы сумесна з аддзелам ідэалогіі прайшло пасяджэнне літаратурна – музычнай гасцёўні “Натхненне”. Пасяджэнне праходзіла пад назвай “Адна ў нас калыска – зялёны край, славянская зямля”.

На пасяджэнні выступілі: Агей В.П. – начальнік аддзела па грамадзянству, пашпартнай работы і міграцыі АУС Мастоўскага раёна.

Звяровіч С.Р. – галоўны рэдактар раённай газеты “Зара над Нёманам”.

Багдановіч Д.Ф. – ваенны камісар.

Паміж выступленнямі выконвалі песні на беларускай і рускай мовах, народны ансамбль народнай песні “Ярыца” і супрацоўніца центральнай бібліятэкі Шчука Майя Уладзіміраўна.

4 красавіка 2013 ў цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча з цікавым чалавекам Аляксандрам Аляксандравічам Чароміным, расійскім пісьменнікам, гісторыкам, экспертам па гісторыі Расіі і сумежных краін. Аўтар прэзентаваў бібліятэцы сваю новую кнігу “Туровское княжество (Х – ХIV века)”.

Распавядаючы пра свае творчыя планы Аляксандр Аляксандравіч паведаў, што збіраецца выпусціць больш за 20 кніг па гісторыі Беларусі. У хуткім часе выйдзе манаграфія “Полацкое княжество”.

Унікальны міні – музей адчыніўся 25 красавіка ў цэнтральнай раённай бібліятэцы. На ёй прадстаўлены ўзоры дакамп’ютэрнай тэхнікі, якая выкарыстоўвалася ў паўсядзённым жыцці і працы ў XX стагоддзі. Знамянальна, што ўсе экспанаты зараз знаходзяцца ў рабочым стане. Большая частка экспанатаў выставы ўзята са сховішча бібліятэкі, толькі некаторые прынеслі чытачы. Доўгія гады гэта тэхніка служыла верай і праўдай, таму не хочацца каб аб ёй забылі. Так зарадзілася ідэя стварэння музея “Свет дакамп’ютэрнай тэхнікі”, які плануецца папаўняць новымі экспанатамі.

На адкрыцці экспазіцыі сабралася шмат гасцей. Прэзентацыя суправаджалася не толькі апавяданнями экскурсаводаў, але і музычнымі нумарамі. Прысутныя змаглі бліжэй разглядзець рэдкую на сённяшні час тэхніку, а таксама больш падрабязна даведацца для чаго яна прызначалася, убачылі як яна працуе. Сярод дзіўных і самых каштоўных экспанатаў бібліятэчнага міні-музея – рататар, своеасаблівы прататып сучаснага ксеракса.

Цікавасць прысутных выклікаў і лічыльнік наведванняў, якім карысталіся калісьці бібліятэкары, ён быў вельмі зручны для вядзення ўліку наведванняў і кнігавыдачы.

Старэйшае пакаленне з задавальненнем прыгадала маладосць, патрымаўшы ў руках вінілавыя пласцінкі, паслухаўшы старыя песні, што былі прайграныя на радыёле і катушэчным стэрэафанічным магнітафоне. Таксама на выставе былі прадстаўлены наступныя экспанаты: дыяпраектар, эпідыяскоп, вялікая вылічальная машына, аналаг сучаснага калькулятара і іншыя.

“Я атрымала задавальненне, калі прыйшла на гэту выставу – зазначыла начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Н.І.Дубіцкая. – Яна мне навеяла прыемныя ўспаміны маладосці, пазнаёміла з арыгінальнымі экспанатамі, некаторыя з якіх я бачыла ўпершыню. Думаю, выстава будзе цікава і для дарослых, і для дзяцей. Дзякуй, што прыдумалі і ўвасобілі ў жыццё гэту выдатную ідэю.”

Супрацоўнікі бібліятэкі з задавальненнем, за пэўную плату, правядуць экскурсію па экспазіцыі міні-музея “Свет дакап’ютэрнай тэхнікі.” Мы чакаем усіх жадаючых.

 

  Месячнік экалагічных ведаў “ Завещано беречь нам эту землю”

У красавіку у Мастоўскай ЦБ прайшоў месячнік экалагічных ведаў “ Завещано беречь нам эту землю”. У межах месячніка адбыўся тэматычны вечар “ Пусть бьется всегда зеленое сердце природы”. Вучні 9”А” класа гімназіі з цікавасццю слухалі выступленне бібліятэкараў і глядзелі фільм “ Чарнобыльскія джунглі”.

  Праваслаўны фестываль Кладзезь

У Мастах 07.08.2013 адкрыўся фестываль праваслаўнай культуры “Кладезь”. У цэнтральнай бібліятэцы адбылася сустрэча з аўтарам кнігі “Православные святыни Беларуси” Наталляй Шчарбаковай. Наталля Іванаўна пачала сваю бяседу з паказа беларускіх праваслаўных ікон, распавядаючы гісторыю з’яўлення вобраза Прысвятой Багародзіцы, у якіх месцах, пры якіх падзеях і каму вобраз можа дапамагчы.

Сустрэча праходзіла з відэа-прэзентацыяй “Новамучанікі. Праваслаўны каляндар” на жнівень – верасень.

У рамках фестывалю “Кладезь” 12.08.2013 года з работнікамі цэнтральнай бібліятэкі і чытачамі, паслушніца Свята-Елісавецінскага манастыра, рэжысёр фестывалю праваслаўнай культуры сястра Галіна Карюкіна правяла гутарку пад назвай “Талент і сэнс жыцця”.

У жыцці ўзнікае шмат пытанняў на якія мы часам не ведаем як адказаць і вядома ж чалавек шукае адказы, шляхі выхаду са складанай жыццёвай сітуацыі. Неведанне прымушае іх звяртацца да знахарак і варажбітак, а часам і да некаторых кніг, якія не дапамагаюць вырашыць праблему, а толькі наносяць шкоду.

Паслушніца Галіна – жанчына з цяжкім і складаным лёсам, ёй давялося шмат перажыць, выстаяць і перамагчы ўсе жыццёвыя выпрабаванні. Таму на гэтай сустрэчы яна распавядала, прыводзячы прыклады з жыцця, як трэба паступаць, да каго можна і трэба ў першую чаргу звяртацца. У сваю гутарку яна ўключыла агляд праваслаўнай літаратуры і перыёдыкі, параіла звяртацца да інтэрнэт-сайту (пережить.ru), дала кансультацыю па якаснаму камплектаванню фонда праваслаўнай літаратурай.

 

  Дзень беларускай пісьменнасці

1 верасня наша краіна святкуе штогод – Дзень беларускай пісьменнасці. У цэнтральнай бібліятэцы адбылося пасяджэнне літаратурна – музычнай гасцёўні “Натхненне” пад назвай “Самы дарагі скарб – роднае слова”. Дзякуючы роднаму слову мы спазнаём жыццё, навакольны свет, вывучаем гісторыю народа, зазіраем ў будучыню.

Падарожжа па старонках гісторыі беларускай кнігі пазнаёміла прысутных са старажытнымі рукапіснымі кнігамі, з імёнамі выдатных дзеячоў беларускай культуры. Сярод іх асобнае месца займае імя Ефрасінні Полацкай. Яна, асветніца, якая прысвяціла сваё жыццё служэнню людзям.

З Полацкам звязана імя і Францыска Скарыны, нашага першадрукара. У Беларусі ён лічыцца адной з найвялікшых гістарычных асоб. З 1517 – 1519 гады Скарынай выдадзена 23 кнігі “Бібліі”.

Прагляд фільма “Святыні Полацкай зямлі” наглядна паказаў, што наша мова вечная, бо ўся яна, як наш характар: часам мяккая, пяшчотная, а часам мужная, поўная сілы і цвёрдасці!

У нядзелю 15 верасня ў раённай дзіцячай бібліятэцы адчыніў свае дзверы гульнёвы пакой “Зялёны востраў”. Адкрыццё было прымеркавана да Дня бібліятэк. Хлопчык у касцюме ворана разнёс па ўсёй бібліятэцы вестку, што свята пачынаецца і запрасіў усіх у чытальную залу. З прывітальным словам выступіла галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі І.Я.Тумялевіч. Больш пяцідзесяці дзетак і дарослых прынялі ўдзел у гэтым цікавым і прыгожым мерапрыемстве. Юных чытачоў і іх бацькоў чакалі цікавае тэатралізаванае прадстаўленне, займальныя конкурсы, загадкі, бяспройгрышная латарэя. Упрыгожылі і ажывілі свята госці з Дубна і танцавальны калектыў дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Н.І.Ніканавай. Юныя артысты падрыхтавалі цэлую канцэртную праграму і парадавалі гледачоў цудоўнымі песнямі і танцамі.

У гульнёвым пакоі кожнае дзіця правядзе час з карысцю і займальна. Для самых маленькіх наведвальнікаў бібліятэкі ёсць вялікі выбар дзіцячых кніг, мультфільмаў, цацак. А для бацькоў прадастаўлена ўнікальная магчымасць змяніць хатнюю абстаноўку, абмяняцца думкамі наконт выхавання дзяцей, таксама тут можна адзначыць Дзень нараджэння.

 16 кастрычніка 2013 г. Абменны семінар

16 кастрычніка ў Мастоўскай цэнтральнай бібліятэцы прайшоў абменны семінар прадстаўнікоў бібліятэчных устаноў Ваўкавысскага і Мастоўскага раёнаў па тэме: “Імідж бібліятэкі і бібліятэкара як паказчык якасці абслугоўвання чытачоў”.

Удзельнікаў семінара сустракалі супрацоўнікі Мастоўскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, для іх была праведзена эскурсія па цэнтральнай і раённай дзіцячай бібліятэках. Заглядаючы ў гісторыю, трэба адзначыць, што бібліятэка ў 1984 годзе пераехала ў новае памяшканне і была адзінай ў Гродзенскай вобласці, якая мела тыпавы будынак і свой непаўторны інтэр’ер.

Семінар пачаў сваю працу з прывітальнага слова дырэктара Мастоўскай ЦБС Т.І.Стэльмах, таксама гасцей павітаў начальнік ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі С.С.Дзейкало. З дакладамі выступалі: загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу Н.Д.Навагродская. (тэма “Развіццё і фарміраванне пазітыўнага іміджу бібліятэкі”) і бібліятэкар раённай дзіцячай бібліятэкі Т.З.Ярашук (тэма “Імідж бібліятэкі і бібліятэкара ў літаратуры і кінематографе”).

Перад прысутнымі выступаў псіхолаг з Цэнтру сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мастоўскага раёна І.М.Еўдакімава.

Шмат станоўчых эмоцый атрымалі бібліятэкары на пасяджэнні літаратурна-музычнай гасцёўні “Натхненне” “Мая прафесія – бібліятэкар”. Яскрава і з гумарам выступалі ўдзельнікі.
Далей па праграме семінару адбылося наведванне Мастоўскага дзяржаўнага музея “Лес і чалавек”, дзе супрацоўніца музея Н.В.Гарох правяла цікавую экскурсію і расказала пра побыт нашых продкаў, чым яны займаліся, якія прылады працы ў іх былі, а таксама аб гісторыі ўзнікнення і развіцця нашага прадпрыемства “Мастоўдрэў”. Наведвальнікі былі ўражаны цудоўнымі экспанатамі і цікавым змястоўным аповядам

Наступны прыпынак – гарадская дзіцячая бібліятэка, якая знаходзіцца ў левабярэжнай частцы горада. Бібліятэка змянілася пасля капітальнага рамонту: стаў прыгожа выглядаць фасад будынку, памяшканне ўнутры стала ўтульным і камфортным. Цікавыя вырабы з каляровага дроту, якія прапанавала ўдзячная чытачка Макарэвіч Л.М. надаюць бібліятэцы своеасаблівы выгляд.

Апошні прыпынак – Рагозніцкая сельская бібліятэка, якая знаходзіцца ў памяшканні дзіцячага сада. Тут таксама створаны ўсе ўмовы для чытачоў: сучасны рамонт, якасна ўкамплектаваны фонд, чысціня і парадак.
На падвядзенні вынікаў семінару ўдзельнікі абменьваліся ўражаннямі, ішла размова пра новаўвядзенні ў бібліятэках, аб агульных праблемах.