офисные услугиЦветы из воздушных шаров

Свята-Ражства-Багародзіцкая царква ў в. Пацавічы

 Пацевичи

Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне вёскі Пацавічы. Пабудавана ў 1867 годзе з дрэва. З’яўляецца помнікам народнага дойліцтва. Вырашана прамавугольным вертыкальна выцягнутым зрубам пад 2-схільным дахам, трохвугольны ўсечаны франтон якога завершаны цыліндрычным каркасным барабанам з цыбулепадобнай галоўкай: над алтарнай часткай макаўка. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах. Франтальны фасад расчлянёны 3 прамавугольнымі дзвярнымі праёмамі з разнымі сандрыкамі і лапаткамі ў прасценках.

 Літаратура:

  1. Кулагін,А.М. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік/ А.М.Кулагін.- Мн., 2007.- С.317
  2. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мастоўскага раёна/ Уклад. А.С.Сабасцян.- Мн., 2002.- С.563
  3. Сабасцян,А. Пацавічы: Біяграфія нашых вёсак [Свята-Ражства-Багародзіцкая царква]// Зара над Нёманам.- 1998.- 11 сак.