офисные услугиЦветы из воздушных шаров

Свята-Ражства-Багародзіцкая царква ў в. Гудзевічы

8

Збудавана ў 1852 годзе, цагляны будынак. Але, як сведчаць дакументы, да гэтага было 2 драўляныя будынкі. Першы быў пабудаваны прыкладна ў 16ст. У канцы 17ст. быў пабудаваны новы будынак царквы, які пазней перанеслі у вёску Семярэнкі, дзе ён згарэў. Ён быў праваслаўны, потым стаў уніяцкі. У 30-я гады 19ст. царква стала зноў праваслаўнай. У 1877 годзе быў асвечаны новы каменны храм, які быў пабудаваны паводле праекта гродзенскага губернскага архітэктара В.Міхаэліса па сінадальнаму канону. У 1909 годзе архітэктар У.А.Срок выканаў праект званіцы.

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана прамавугольным аб’ёмам, франтальны фасад якога завершаны 2-яруснай чацверыковай званіцай пад шатром з макаўкай (прыбудавана замест драўлянай). Галоўны ўваход вырашаны старажытнарускім рундуком на здвоеных калонах-дыньках. У тым жа стыле і кілепадобныя ліштвы арачных аконных праёмаў.

Літаратура:

  1. Кулагін,А.М. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. Даведнік/ А.М.Кулагін.- Мн., 2007.- С.133
  2. Кулагін,А.М. Эклектыка. Архітэктура Беларусі другой паловы Х1Х-пачатку ХХ ст./ А.М.Кулагін.- Мн., 2000.- С.75
  3. Памяць: Гіст.-дакум. Хроніка Мастоўскага раёна/ Уклад. А.С.Сабасцян.- Мн., 2002.- С.533