Цветы из воздушных шаровофисные услуги

Свята-Мікалаеўская царква ў в. Дубна

2

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. У пластыцы храма выкарыстаны рысы класіцызму і старажытна-рускага дойліцтва. Знаходзіцца ў заходняй часцы вёскі Дубна. Пабудавана ў 1844 годзе, з цэглы. У 1864 годзе рэканструявана архітэктарам В.Міхаэлісам. Па аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі цэнтральна-сіметрычны 4-стоўпны, 5-купальны храм. Асноўны кубападобны аб’ём накрыты 4-схільным дахам і завершаны цыбулепадобнымі купаламі. Асноўны аб’ём па вуглах фланкіруюць 4 вежы-званіцы. Дамінуючы элемент кампазіцыі – галоўны светлавы барабан. Адметная рыса інтэр’ера – вузкая галерэя хораў, якая апяразвае усходнюю, паўднёвую і паўночную сцэны.

 Літаратура:

  1. Архітэктура Беларусі: Энцыкл. даведнік/ Пад рэд. А.А.Воінава і інш.- Мн., 1993.- С.205
  2. Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т./ Пад рэд. С.В.Марцэлава і інш.- Мн.,1989.- Т.3.- С.287
  3. Кулагін,А.М. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. Даведнік/ А.М.Кулагін.- Мн., 2007.- С.155
  4. Кулагін,А.М. Эклектыка. Архітэктура Беларусі другой паловы Х1Х-пачатку ХХ ст./ А.М.Кулагін.- Мн., 2000.- С.31, 68
  5. Памяць: Гіст.-дакум. Хроніка Мастоўскага раёна/ Уклад. А.С.Сабасцян.- Мн., 2002.- С.536
  6. Туристская энциклопедия Беларуси/ Под ред. И.И.Пирожника.- Мн., 2007.- С.188-189
  7. Зверович,С. Благовест над Дубно [О новом колоколе Дубненской Свято-Николаевской церкви Мостовского р-на]/ С.Зверович // Зара над Нёманам.- 2008.- 22 студз.
  8. Над Дубно – колокольный звон: [О новом колоколе Дубненской Свято-Николаевской церкви Мостовского р-на ]// Гродзенская праўда.- 2008.- 5 лют.- С.3
  9. Семенова,Е. О ком звонит колокол звон: [О новом колоколе Дубненской Свято-Николаевской церкви Мостовского р-на]/ Елена Семенова, Руслан Ананьев, Николай Гусев, Марина Кузьмич; фото// Нар. газ.- 2008.- 18 сак.- С.4
  10. Попко,И. В поисках утраченного: [О Дубненской Свято-Николаевской церкви Мостовского р-на]/ Иосиф Попко// Совет. Белоруссия.- 2008.- 15 авг.- С.16