Цветы из воздушных шаровофисные услуги

Касцёл Святой Ганны ў в. Лунна

л

23

Лунненцы свята захоўваюць легенду, што першы касцёл у вёсцы Лунна быў драўляны, пабудаваны ў 1531 годзе на ахвяраванні Вялікай княгіні Літоўскай, каралевы Польскай Боны Сфорцы. Паводле легенды Бона сваімі каралеўскімі ручкамі сама паклала першы камень у падмурак касцёла, які і цяпер ляжыць ля агароджы храма. Касцёл быў рэканструяваны ў 1895 годзе. Дарэчы, ад старога падмурка да сённяшніх дзён захаваўся вялікі камень з чырвонага граніту. Інтэр’ер касцёла ўпрыгожваюць сем неагатычных алтароў работы мясцовых майстроў, разьбяныя разеткі і арнаментаваныя-геральдычная размалёўка сцен. У Лунненскім касцёле Святой Ганны з 1838 па 1841 гады служыў ксёндз Павел Хрынашкевыч, сябра Адама Міцкевіча. Часта наведвала службы ў касцёле польская пісьменніца Эліза Ажэшка.