Цветы из воздушных шаровофисные услуги

Сергей Кривец

Крывец Сяргей Міхайлавіч (1909-28.04.1945гг., псеўданімы: С.Пастушок, Сярожа Пастушок, Сымон Табала) беларускі паэт, таленавіты творца. Ураджэнец Мастоўскага раёна, ён пражыў нядоўгае, але досыць драматычнае жыцце.

Siarhiej_Krywiec-222x300

У адным са сваіх вершаў Сяргей Крывец напісаў радкі, якія вельмі ярка адлюстроўваюць лёс паэта: 

Жыццё не чэрпаюць па жмені,

Жыццё бяруць усё зараз.

Інакш людзей не будзе з нас,

Інакш з нас будуць толькі цені.

 Нарадзіўся будучы паэт у вёсцы Дубна Гродзенскага павета (цяпер Мастоўскі раён Гродзенскай вобласці) у беднай сялянскай сям’і. У дзяцінстве страціў бацьку і рана пачаў працоўнае жыццё. У 1915-1921 гг. разам з сям’ёй быў у бежанстве ў Саратаўскай губерніі. Два гады вучыўся ў мясцовай школе, дзе выявіў здольнасці ў маляванні. Пасля вяртання на радзіму быў пастухом, парабкам, рабочым на будоўлі, маляром. Настойліва займаўся самаадукацыяй, шмат чытаў, грунтоўна вывучаў мовы, а таксама рускую, савецкую і заходнюю літаратуры. У 1925 годзе абраны сакратаром гуртка Таварыства беларускай школы. Праводзіў культурна-асветніцкую работу на вёсцы. Шмат чытаў, захапляўся творамі Я.Коласа. У 1930—1933 гг. жыў у Гродна, працаваў цесляром, працягваў пісаць вершы, а ў 1933 годзе пераехаў у Беласток, дзе цяслярыў да прыходу Чырвонай Арміі. Удзельнічаў у грамадска-культурным і рэвалюцыйным руху, за што трапіў у астрог. У верасні 1939 года вершам “Да нас заляцеў чырвоны вырай” вітаў прыход Чырвонай Арміі. Пасля ўз’яднання Усходняй і Заходняй Беларусі С.Крывец вучыўся ў Беластоцкім педагагічным інстытуце (1940-1941), падчас нямецкай акупацыі жыў і працаваў у Беластоку. У 1944 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію, удзельнічаў у баях за польскія гарады. У пераможным 1945 годзе радавы 731-га стралковага палка Сяргей Крывец прыняў свой апошні бой. Падчас штурму Гдыні быў цяжка паранены і неўзабаве памёр. Пахаваны на могілках горада Кёнітца. Цяпер гэты населены пункт мае назву Хойніц, ён знаходзіцца ў Паморскім ваяводстве Польшчы.

Пісаць вершы С.Крывец пачаў пад уплывам рэвалюцыйна-вызваленчага руху. Яго літаратурным настаўнікам быў Рыгор Шырма. Пазней перапісваўся з М.Танкам, браў у яго ўрокі творчасці. Друкаваўся ў прагрэсіўных заходнебеларускіх выданнях, напрыклад, ў папулярным выданні “Новая дарога”.

               Adzin-z-numarou            Wiersz-Kryuca (1)

У 1928 годзе заходнебеларускі часопіс “Заранка” надрукаваў першы верш С.Крыўца пад псеўданімам “Сярожа-пастушок”. З 1940г. друкаваўся ў беластоцкай газеце “Вольная праца”.

  Паэт пісаў вершы, апавяданні, эпіграмы, публіцыстыку на беларускай, рускай, польскай і нямецкай мовах, перакладаў Ф.Шылера. Вершы С.Крыўца змешчаны ў калектыўных зборніках: “Мы іх не забудзем” (1949), “Сцягі і паходні” (1965), “Крывёю сэрца” (1967), “Ростані волі” (1990). У 1972 годзе выдадзена кніга яго паэзіі “Дубок”, якая была падрыхтавана і выдадзена стараннямі Р.Шырмы і М.Танка.

 Спіс літаратуры:

  1. Голуб, Ю. “Будзь бліжэй да мяне і свяці…” : [пра беларускага паэта С.М. Крыўца] / Юрка Голуб // Гродзен. праўда. – 2004. – 27 сак. – С. 11.
  2. Голуб, Ю. Доля такая выпала… : [да 90-годдзя з дня нараджэння бел. паэта С. Крыўца] / Юрка Голуб // ЛіМ. – 1999. – 23 ліп. – С. 16.
  3. Жалкоўскі, А. “Спакон вякоў пяе народ…” : [да 95-годдзя з дня нараджэння С. Крыўца паэта, барацьбіта, салдата] / Аляксандр Жалкоўскі, Міхась Маліноўскі // Зара над Нёманам (Мастоўскі раён). – 2004. – 5 чэрв. – С. 5.
  4. Камейша, К. Сяргей Крывец : [1909 – 1945] / К. Камейша // Полымя. – 2005. – №3. – С. 124-128.
  5. Камягін, Ю. Недаспетая песня Сяргея Крыўца / Ю. Камягін // Зара над Нёманам (Мастоўскi р-н). – 2013. – 8 мая. – C.
  6. Крывашэй, Дз. Літаратурныя мясціны Беларусі : Мастоўскі раён : краязнаўчы даведнік / Дзмітрый Крывашэй, Адам Мальдзіс // Маладосць. – 2008. – № 8. – С. 124-125.
  7. Крывец, С. Вершы / Сяргей Крывец // Крывёю сэрца : зборнік вершаў беларускіх паэтаў, загінуўшых у часы Вялікай Айчыннай вайны / уклад. і аўт. уступ. арт. А. Вялюгін – Мінск, 1967. – С. 93-99. – (Бібліятэка беларускай паэзіі).
  8. Крывец, С. Дубок : вершы / Сяргей Крывец; уклад. і аўт. уступ. арт. Р. Шырма. – Мінск : Беларусь, – 88 с.
  9. Крывец Сяргей Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя : У 18 т. Т. 8. : Канто – Кулі / рэдкал. : Г.П. Пашкоў і інш. – Мінск. : БелЭн, 1999. – С. 495.
  10. Крывец Сяргей  Міхайлавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. Т. 3. Карчма – Найгрыш / рэдкал. : І.П. Шамякін і інш. – Мінск. : БелСЭ, 1986. – С. 133.
  11. Крывец Сяргей Міхайлавіч // Памяць : гіст. -дакум. хроніка Мастоўскага раёна. – Мінск, 2002. – С. 454-455.
  12. Мікуліч, М. “Мы жывём і будзем жыць…” : [пра бел. паэта Сяргея Крыўца] / М. Мікуліч // Гродзенская праўда. – 2005. – 3 мая. – С. 3.
  13. Мікуліч, М. “Не разлучуся я з народам…” : [пра бел. паэта С. Крыўца] / М. Мікуліч // Наст. газета. –   – 12 ліст. – C. 7.
  14. Пяткевіч А.М. Крывец Сяргей Міхайлавіч / Аляксей Міхайлавіч Пяткевіч // Пяткевіч, А.М. Людзі культуры з Гродзеншчыны / Аляксей Міхайлавіч Пяткевіч. – Мінск, 1996. – С. 165.
  15. Пяткевіч, А.М. Крывец Сяргей / А.М. Пяткевіч // Беларускія пісьменнікі : біябібліягр. слоўнік. У 6 т. Т. 3 Івашын – Кучар / Ін-т літ. імя Я. Купалы АН Рэспублікі Беларусь Беларус. Энцыкл. ; пад рэд. А.В. Мальдзіса; рэдкал.: І.Э. Багдановіч і інш. – Мінск : БелЭн, 1994. – С. 431-432.
  16. Сабасцян, А. Недаспяваная песня Сяргея Крыўца : [да 55-годдзя гібелі паэта на фронце] / А. Сабасцян // Зара над Нёманам (Мастоўскі р-н). – 2000. – 19 крас. – С. 2.